Першая / Раздзел – Стужка

Пакліканы гісторыяй — Яўзебі Лапацінскі

Пра слыннага ў свой час архівіста Яўзебія Лапацінскага (1882 — 1961), на жаль, і да гэтага часу ў Беларусі ведаюць адзінкі. Вельмі спадзяемся, што наша публікацыя справакуе ўвагу да прац архівіста, прысвечаных гісторыі мастацтва ВКЛ, частка якіх застаецца ў рукапісах. Думаю, чытачу будзе цікава даведацца і пра беларускі шляхецкі род Лапацінскіх, карані якога сягаюць у часы князя Вітаўта і бітвы пад Грунвальдам. Далей..

Рафал Слізень, скульптар з Наваградчыны

Апублiкавана: 22 лiпеня 2022 Стужка Архітэктура Брэст і вобласць

“К” публікавала кароткі “нарыс жыцця” сядзібы роду Слізняў у Бартніках (Баранавіцкі раён), вядомай калісьці ўсёй Наваградчыне і нават далёка за яе межамі. Сёння прыйшоў час распавесці пра самых славутых прадстаўнікоў старога беларускага шляхецкага роду Слізняў, сярод якіх першае месца па праве належыць скульптару-аматару і архітэктару Рафалу Слізню. Далей..

Беларускімі сцежкамі Яна Рустэма

Узяцца за гэты артыкул нас прымусіла адсутнасць нейкіх навінаў з горада Дзятлаdа, што на Гродзеншчыне, звязаных з набыццём тутэйшага палаца Радзівілаў-Солтанаў. 15 верасня муcіў адбыцца чарговы аўкцыён, на якім мог бы станоўчым чынам вырашыцца лёс гэтага славутага палаца, які несумненна з’яўляецца своеасаблівай візітоўкай старажытнага горада. Але ж пакуль што цішыня… Разумеючы, што часам прывабнасць “гістарычнага аб’екта” для патэнцыйнага інвестара вырашаецца яго бэкграўндам, мы маем на мэце распавесці,якое дачыненне мае да дзятлаўскага палаца Ян Рустэм (1762–1835) — таленавіты беларускі і літоўскі мастак, настаўнік з вялікай літары, адзін з бацькоў “віленскай мастацкай школы”. Чалавек дзіўнага, але не самага шчаслівага лёсу. Далей..

Сцежкамі Яна Рустэма

Мы працягваем знаёміць чытачоў “К” з жыццярысам выдатнага мастака, педагога, стваральніка Віленскай мастацкай школы. Яго жыццярыс не адлюстраваны ў манаграфіях, а ў ім самім не бракуе белых плямаў. Асабліва гэта датычыцца першай паловы жыцця мастака (1762–1797), куды ўкладаюцца таямніцы паходжання, з’яўлення ў Рэчы Паспалітай Дзвюх Нацый, пераезд у ВКЛ з Польскага каралеўства. Асобна тут можна разгледзець пяцігодку побыту Яна Рустэма ў Дзятлаве, бо тое, што ён нейкі час правёў у Слоніме, працуючы дэкаратарам у тэатры Міхала Казіміра Агінскага, пакуль што не пацверджана дакументальна. Сёння вас чакаюць новыя падрабязнасці беларускага перыяду жыцця мастака. Далей..

Таямніцы Юзафа Аляшкевіча

Мастак, масон, кліматолаг, містык, дзівак, вегетарыянец, дабрадзей жабракоў, абаронца правоў жывёл, улюбёнец пецярбургскага света. Чалавек, які кардынальным чынам паўплываў на светапогляд Адама Міцкевіча. Падаецца, нічога не забыліся… А, і беларус. Продкі Юзафа Аляшкевіча, як і продкі Тамаша Зана, паходзяць з Радашковіцкай зямлі. Мы пачынаем новы гістарычны серыял, які прысвячаем таямніцам роду Аляшкевічаў і некаторым цікавым старонкам жыццярыса самога мастака. Далей..

Таямніцы Яна Чачота

Апублiкавана: 22 лiпеня 2022 Стужка Афіцыйна Мінск

17 ліпеня мы будзем мець выдатную нагоду, каб узгадаць Яна Чачота (“імя славутага паэта-рамантыка, філамата і філарэта, фалькларыста, этнографа і драматурга, аднаго з найбуйнейшых дзеячаў беларуска-польскага фальклорна-літаратурнага сумежжа XIX ст.”) І не толькі ўзгадаць у хатняй цішы, але і ўшанаваць асобу “пачынальніка новай беларускай літаратуры” на дзяржаўным узроўні. Таму мы пачынаем расповед пра радавод і жыццёвы шлях аднаго з самых годных сыноў беларускай зямлі. Далей..

Ля свяшчэнных сцен і казематаў...

Апублiкавана: 22 лiпеня 2022 Стужка Музеі Брэст і вобласць

Брэсцкая крэпасць-герой... Маленькі кавалачак зямлі, які стаў легендарным на ўсе часы. Наймагутная сіла духа, бязмежная мужнасць і любоў да Айчыны абронцаў Цытадэлі залатымі літарамі ўпісаны ў скрыжалі гісторыі народнай баявой Славы. Сёння гэтую крэпасць ведаюць ва ўсім свеце. У гонар яе герояў напісаны кнігі і шматлікія артыкулы, створаны карціны, скульптуры, графічныя цыклы, адзняты кінафільмы, пастаўлены спектаклі, складзены песні, паэмы і вершы. І кожны, хто прыязджае ў Брэст, лічыць сваім абавязкам наведаць памятнае месца над Бугам і ўбачыць створаны там помнік, які мовай пластыкі, архітэктуры і дакументальных сведчанняў паказвае веліч подзвігу, здзейсненага восемдзясят гадоў таму на гэтай старажытнай зямлі, ля гэтых свяшчэнных сцен і казематаў. Далей..

Разам на вайне і ў міры

Апублiкавана: 21 лiпеня 2022 Стужка Народная творчасць Мінск

Паводле звестак, атрыманых падчас апошняга перапіcу насельніцтва, што прайшоў у 2019 годзе, у Беларусі сёння жывуць каля васьмі з паловай тысяч татар. З 1991 года, вось ужо цягам трох дзесяцігоддзяў, дзейнічае Беларускае згуртаванне татар-мусульман “Аль-Кітаб”, а з 1994-га — Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне ў Рэспубліцы Беларусь. Як складваўся лёс татарскага народа на беларускай зямлі і якую ролю адыгралі татары ў гісторыі нашай краіны? Далей..

Быць байцом і самой сабой

Уладальніцай Гран-пры ХХХІ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” стала прадстаўніца нашай краіны Ганна ТРУБЯЦКАЯ. Далей..

Ян Тысевіч — беларускі мастак, якога нібы й не было

Дзе насамрэч нарадзіўся гэты мастак, якога з нейкай недарэчнай прычыны адносяць да самых розных краін, што мяжуюць з Беларуссю? Што, акрамя паходжання, яднала яго з паэтамі і кампазітарамі Адамам Міцкевічам, Уладзіславам Сыракомлем, Станіславам Манюшкам і Міхалам Грушвіцкім? І, нарэшце, што можа быць агульнага паміж Уладзіславам Невяровічам (сапраўднае імя мастака) і станцыяй сталічнага метрапалітэна “Немаршанскі сад”, якую плануюць увесці ў выкарыстанне ў 2023 годзе? Далей..

Чавускі раён: свята мае быць міжнародным

Калега смяецца: “Вось ты па клубах ды бібліятэках шукаеш цікавае. А яно ж хутка скончыцца”. Я ў адказ: “Ніколі!” У любові не бывае канца. А любоў гэтая — да родных людзей і краю. На такой урадлівай глебе і буяе наша нацыянальная культура… Далей..

Бялынічы — Культурная сталіца Беларусі

Апублiкавана: 30 лiстапада -0001 Стужка Афіцыйна Магілёў і вобласць

Бялынічы сёння ўступаюць у статус Культурнай сталіцы Беларусі! Расказваем пра шэраг падзей у горадзе. Далей..