
Конкурс музычнай крытыкі ўпершыню пройдзе на фестывалі Салярцінскага ў Віцебску. Пераможца конкурсу выступіць разам з аўтарытэтнымі мастацтвазнаўцамі падчас XXI Навуковых чытанняў у межах фестывалю. Далей..

14 лістапада споўнілася 210 гадоў з дня нараджэння знакамітага крошынца — Паўлюка Багрыма. У гісторыю беларускай літаратуры ён быў уведзены як сялянскі паэт, аўтар вострасацыяльнага верша “Зайграй, зайграй, хлопча малы…”, напісанага на беларускай мове ў першай палове ХІХ стагоддзя. Наконадні дня народзінаў Багрыма я наведаўся ў Крошын, каб ад імя “К” запаліць зніч на яго магіле. І там подумкі паабяцаў распавесці чытачам “Культуры” пра некаторыя фантастычныя супадзенні, якія напаткалі мяне ў архіўных гушчарах. Далей..

“Калі дзіця не мае здольнасцей да дакладных навук, то яго можна аддаць у творчасць”, — папулярны погляд бацькоў сёння не працуе. Да прыкладу, паступаць у Глебаўку апошнім часам прыходзяць навучэнцы з высокім сярэднім балам. І агульнаадукацыйны кампанент, у тым ліку і для ўстаноў культуры, працягвае выклікаць пытанні. Не сыходзіць з парадку дня і тэма падрыхтоўкі новых кадраў. Далей..

Пасля двухгадовага перапынку Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ІFMC вярнуўся ў родны Віцебск. Нягледзячы на працяглы антракт, выкліканы пандэміяй і закрыццём межаў, сёлета на ўдзел у конкурсе паступіла 75 заявак з чатырох краін. Адборачны відэатур прайшлі 25 калектываў. Далей..

3 і 4 снежня ў Мінску пройдзе V Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Тэма сёлетняга мерапрыемства — "Музей. Спадчына. Памяць". Далей..

Выставу графікі расійскага мастака Сяргея Алімава "“Мёртвыя душы”: ілюстрацыі да паэмы М. В. Гогаля" прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы. Далей..

Пакуль вы ўспамінаеце дату апошняга наведвання храма Таліі і Мельпамены, мы паведамляем, што ў лідчан і гасцей горада ёсць унікальная магчымасць на два дні пагрузіцца ў асаблівую атмасферу тэатральнага мастацтва. Далей..

У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага стартуе пазнавальны праект "Гісторыя ў вокладках". Мэта ініцыятывы — прыцягнуць увагу да мінулага і сучаснасці кніжнай культуры і рарытэтаў. Далей..

Міжнародны навуковапрактычны семінар “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў” завяршыўся ў Мінску 17 лістапада. У мерапрыемстве, акрамя беларускіх спецыялістаў, удзельнічалі прадстаўнікі Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Далей..

Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" адбудзецца ў Брэсце. У рамках форуму 9–12 студзеня свае дасягненні прадставяць музыканты з 10 краін. Далей..

Фестываль "Лідскія тэатральныя сустрэчы" пройдзе 26–27 лістапада ў Палацы культуры горада. Далей..

З 10 лістапада ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава працуе выстава "3/4 стагоддзя" выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага каледжа імя А. К. Глебава. Далей..

Завяршылася ІІ Трыенале маладых мастакоў. Вынікі конкурсу падвялі 17 лістапада на ўрачыстай цырымоніі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Далей..
Пытанні можна задаваць па тэлефоне 203 75 74 Далей..

Віцебск прыме ХХХІІІ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC), які пройдзе з 23 па 27 лістапада. Далей..

Незвычайны спектакль з філасофскім падтэкстам рыхтуюць да паказу ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Для калектыву ўстановы гэта будзе першая прэм'ера ў 46-м сезоне. Далей..

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага працуе першая агульнарэспубліканская выстава нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Далей..

Прэм'ера пластычнай пастаноўкі "Наш космас" рэжысёра Данііла Філіповіча адбудзецца 24 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Далей..

У галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы памяці вядомых мастакоў па тэкстылю Алы Непачаловіч, Уладзіміра Лісавенкі і Ларысы Густавай у рамках V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22”. Далей..

Мінскі міжнародны Калядны оперны форум адкрыецца творам Пятра Чайкоўскага «Яўген Анегін» у пастаноўцы Маскоўскага музычнага тэатра «Гелікон-опера». Далей..

11 лістапада ў Бабруйску ўрачыста адкрыўся VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Напярэдадні мы сустрэліся з Веранікай Вінель — адной з яго арганізатараў, дырэктарам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, на базе якога і ладзяцца асноўныя фестывальныя падзеі. Далей..

Канцэрт "Традыцыі і пераемнікі" адбыўся 15 лістапада 2022 г. у спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..

Другі дзень Міжнароднага навукова-практычнага семінару "Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў" праходзіць у гістарычна знакавым месцы - Мірскім замку. Далей..

Графіку пра трагедыю беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны пакажуць у пачатку снежня ў выставачнай зале імя Андрэя Бембеля. Далей..

Адгрымеў XXVІІІ Міжнародны фестываль “Лістапад”, які яшчэ да свайго пачатку прыцягнуў увагу гледачоў маштабам: 1360 заявак з 89 краін! Ці здолеў сінематограф прадэманстраваць “сапраўдныя каштоўнасці”, абвешчаныя ў слогане форуму? Далей..

Фонды музея-сядзібы "Пружанскі палацык" папоўніліся рэдкім экспанатам. Далей..

У Доме літаратара прэзентавалі чарговае выданне цыкла «Стваральнікі» Зіновія Прыгодзіча пра вядомых падзвіжнікаў культуры нашай краіны. Далей..

На бягучым тыдні міністр культуры Анатолій Маркевіч наведаў з рабочым візітам Аршанскі раён Віцебскай вобласці. Далей..