
XXIX Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, які сёлета пройдзе пад слоганам “Ствараем будучыню”, у самым разгары. Адной з асноўных падзей форуму стала прэм’ера дэбютнай карціны Кірыла Халецкага “Кіношнікі”. “К” сустрэлася з выканаўцам галоўнай ролі, Станіславам Пякарскім, каб даведацца, чаго чакаць ад фільма. Далей..

Музеі ды галерэі ў невялічкіх гарадах, вядома, не паспрачаюцца са сталічнымі скарбніцамі ў багацці калекцый. Але крэатыўнаму супрацоўніку пад сілу зрабіць установу прыцягальнай для мясцовых і гасцей. Свае сакрэты маюць адмыслоўцы карціннай галерэі імя Л. М. Дробава ў гарадскім пасёлку Акцябрскі на Гомельшчыне. Далей..

Працягваем распавядаць пра нашы суботнікі ў знакавых мясцінах. Сёлета мы прыбіралі сямейныя пахаванні знакамітых дзеячаў беларускай культуры: Манюшкаў (в. Радкоўшчына, Смалявіцкі р-н), Ельскіх (в. Дудзічы, Мінскі р-н), Шэмешаў (в. Барацічы, Бярэзінскі р-н), Неслухоўскіх (Кальварыя, Мінск), Бохвіцаў (в. Дарава, Ляхавіцкі р-н) і Рэйтанаў (г. Ляхавічы). Запалілі зніч і на магіле Паўлюка Багрыма ў Крошыне (Баранавіцкі р-н). Далей..

Народны ансамбль народнай музыкі“Явар” — яркі, самабытны калектыў з багатай гісторыяй, якую зберагаюць і працягваюць маладыя таленты. Ужо больш за 30 гадоў ён радуе аматараў беларускай культуры творчасцю, якая гарманічна спалучае інструментальнае выкананне, танец і песню. Яшчэ ў кастрычніку 2013-га ансамбль удастоіўся звання заслужанага — і ўпэўнена трымае планку. Як гэта ўдаецца, мы даведаліся ў кіраўніка “Явара” — Аляксандра Сцяпанавіча Бялоцкага. Далей..

Сёння адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання пагаднення аб сумеснай кінавытворчасці паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай. Далей..

У Міністэрстве культуры 15 лістапада адбыліся перагаворы міністра Анатолія Маркевіча з прадстаўнікамі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Далей..

Як у Беларусі шануецца нематэрыяльная культурная спадчына, раскажуць у Парыжы. Чарговая, 42-я сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА праходзіць у штаб-кватэры арганізацыі. На з’езд накіраваны дэлегаты нашай краіны. Далей..

Ужо сёння ў Доме кіно адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XXIX Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад”. На цырымоніі публіцы прадставяць дэбютную працу маладога беларускага рэжысёра Кірыла Халецкага — фільм “Кіношнікі”. Далей..

Пачалася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да адкрыцця XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Далей..

У прэс-клубе “Культуры і Мастацтва” адбылася прэзентацыя зборніка інфармацыйна-метадычных матэрыялаў, падрыхтаванага Міністэрствам культуры. Гэты зборнік стаў першым у Рэспубліцы Беларусь выданнем, якое аб'яднала інструкцыі, тлумачэнні і метадычныя рэкамендацыі па рабоце з аб'ектамі і элементамі нацыянальнай спадчыны з улікам новаўвядзенняў заканадаўства 2023 года. Далей..

Урачыстае мерапрыемства да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў адбылося ў камернай зале Вялікага тэатра Беларусі. Далей..

Адгаманіла чарговая “Беларуская восень у Неапалі”. Зладзілі гэтае свята ўдзельнікі культурнай асацыяцыі BELLARUS, якая яднае каля трох соцень нашых суайчыннікаў, што цяпер жывуць у Італіі. Аб тым, як члены арганізацыі зберагаюць духоўную сувязь з радзімай і папулярызуюць спадчыну продкаў сярод замежнікаў, нам расказала кіраўніца суполкі Таццяна Пумпулева. Далей..

3 лістапада народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова спраўляе цудоўны юбілей — 85 гадоў. З іх 63 (лічыце, усё свядомае жыццё, пачынаючы са студэнцтва) аддадзены Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы. Далей..

Працягваем знаёміцца з таленавітай моладдзю, якая яскрава прадставіла Беларусь на XVII Дэльфійскіх гульнях дзяржаў-удзельніц СНД. Залатая медалістка Айрыс Шадрына з дзяцінства ведала пра сваё прызначэнне: кранаць людскія сэрцы гукамі фартэпіяна. Цяпер ёй дзевятнаццаць гадоў, яна студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і пераможца прэстыжных конкурсаў. Далей..

15 лістапада ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрыецца выстава Аршанскага Дома рамёстваў. Далей..

Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" сумесна з кітайскай кінакампаніяй Sichuan Blue Eyes Film у рамках ММКФ "Лістапад" падпішуць пагадненне аб намерах. Далей..

У Нацыянальным прэс-цэнтры праходзіць прэс-канферэнцыя "Аб правядзенні XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»" з удзелам першага намесніка міністра культуры Валерыя Грамады. Далей..

Музычна-драматычны вечар "Лісты да сябра" адбудзецца 16 лістапада ў Белдзяржфілармоніі. Далей..

Сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, адкрыццё Дзён культуры Расіі ў Беларусі… Што яшчэ адбывалася ў Брэсце 2—3 лістапада і чым падзеі адметныя ва ўмацаванні культурных сувязей краін Саюзнай дзяржавы? Храналогія знакавай сустрэчы — у словах і справах яе ўдзельнікаў. Далей..

Пісана-перапісана ўжо, што творчасць развівае не толькі фантазію, кемлівасць, кругагляд, але і крытычнае мысленне. Менавіта творчасць робіць з чалавека асобу з непаўторным неабсяжным сусветам. Словам, асоба — галоўная адзінка вымярэння якаснага складу нацыі. Далей..

15 лістапада а 18-й гадзіне ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выставы "Свет цудоўны". Далей..

Выстава “Беларускае сучаснае мастацтва графікі” адкрылася ў Мардоўскім рэспубліканскім музеі выяўленчых мастацтваў імя С. Д. Эрзі ў расійскім Саранску. Далей..

XXХIV Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі пройдзе з 22 па 26 лістапада ў Віцебску і ў Мінску. Далей..

Скульптурная кампазіцыя “Археолагі” аднаго з самых знакамітых майстроў мінулага стагоддзя Джорджа дэ Кірыка папоўніла зборы Нацыянальнага мастацкага музея. Далей..

Прадстаўнікоў пяці краін сабрала Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Музейныя ініцыятывы на прасторы СНД”. Яна праходзіць гэтымі днямі на дзвюх пляцоўках: у Выканаўчым камітэце СНД у Мінску і Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”. Далей..

Удзельнікі калегіі Міністэрства культуры на чале з міністрам Анатоліем Маркевічам 26 кастрычніка наведалі Гродзенскую вобласць. На выязным пасяджэнні, якое адбылося ў Астраўцы, прайшло абмеркаванне інвестыцыйнай праграмы, работ па капітальным рамонце на аб'ектах культуры, якія фінансуюцца за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы. Удзел у пасяджэнні ўзялі начальнікі структурных падраздзяленняў Міністэрства культуры і ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў ды Мінскага гарвыканкама, а таксама заказчыкі і падрадчыкі па выкананні работ на гістарычных помніках. Далей..

У рамках "Музейных сустрэч па выхадных" 11 лістапада ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава пройдзе экскурсія "Шлях у мастацтва". Далей..

У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь "Музей беларускага народнага мастацтва" працуе выстава "У родным краі як у раі", на якой прадстаўлены творы майстроў народных мастацкіх рамёстваў Дзяржынскага раёна. Далей..

Скульптуры Сяргея Гумілеўскага ў літаратурных музеях выстаўляюцца не радзей, чым у мастацкіх, бо значная частка яго творчасці прысвечана нашым выбітным паэтам. Аўтар робіць віртуозныя партрэты класікаў і дзіўным чынам пераносіць у бронзу… іх вершы. Зрэшты, не толькі майстроў слова ўвасобіў адмысловец. Сам-адзін і ў суаўтарстве з бацькам — народным мастаком Беларусі Львом Гумілеўскім — стварыў дзясяткі манументальных і станковых прац, што ўслаўляюць выдатных сыноў беларускай зямлі. Далей..

10 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца выстава "Рост" фларыста Юліі Антух і скульптара Сяргея Галузы. Далей..