Першая / Раздзел – Нам пішуць

Культурнае камедзі

Апублiкавана: 11 кастрычнiка 2023 Нам пішуць Клубы Гродна і вобласць

У Смаргонскім раённым цэнтры культуры 6 кастрычніка адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры, якое называлася “Запаліць сэрцы – вялікае прызванне”. Далей..

Час чытаць!

Апублiкавана: 07 кастрычнiка 2023 Нам пішуць Афіцыйна Мiнская вобласць

Апошні дзень верасня выдаўся цёплым і ласкавым. Усё лета каля помніка нашаму знакамітаму земляку Якубу Коласу гучалі вершы. Вучні школ і жыхары горада аддавалі даніну памяці таленту песняра. Біблятэкары раёна таксама вырашылі ўнесці свой уклад ва ўшанаванне знакамітага земляка. Далей..

Прайшло і засталося ва ўспамінах

Апублiкавана: 29 верасня 2023 Нам пішуць Музыка Гродна і вобласць

Канцэртная праграма "Ты ў сэрцы маім, Беларусь!" адбылася ў Палацы культуры города Ліды. Удзельнікі IV фестывалю мастацтваў беларусаў свету падаравалі лідскім гледачам часцінку сваей творчасці і душы. Далей..

IV Рэгіянальны пленэр майстроў саломапляцення

21 і 22 верасня гасцінная Чэрыкаўшчына вітала ўдзельнікаў IV Рэгіянальнага пленэру майстроў саломапляцення. Ён з’яўляецца формай папулярызацыі беларускіх народных мастацкіх рамёстваў, абмену вопытам работы яго ўдзельнікаў па захаванні і развіцці гэтага віду народнай творчасці, сродкам павышэння творчага ўзроўню майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Далей..

Народная творчасць у Жылічах на "Вераснёўскім фэсце"

Жамчужына Магілёўшчыны – Палац Булгакаў у аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна 23 верасня сустракаў гасцей рэгіянальнага свята "Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах". Далей..

Кнігавір на вуліцы Гагарына

Апублiкавана: 21 верасня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Брэст і вобласць

Ляхавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка правяла акцыю "Кнігавір на вуліцы Гагарына", прысвечаную Дню бібліятэк. Далей..

Стагоддзе Шклоўскай бібліятэкі

Апублiкавана: 15 верасня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Магілёў і вобласць

Сёлета Шклоўская бібліятэка святкуе юбілей – 100 гадоў. 14 верасня, напярэдадні Дня бібліятэк, у РДК гэтую падзею адзначылі мерапрыемствам. Далей..

Сямейнае свята "Мой адрас - горад Ліда"

Апублiкавана: 29 жнiўня 2023 Нам пішуць Музыка Гродна і вобласць

Сямейнае свята "Мой адрас - горад Ліда" падсумавала цыкл мерапрыемстваў сёмага сезона раённага культурна-турыстычнага праекта "Замкавы гасцінец". Далей..

Грай, гармонік!

Апублiкавана: 21 жнiўня 2023 Нам пішуць Музыка Гомель і вобласць

У Ельску прайшоў фестываль гарманістаў "Грай, гармонік!". У праграме свята была насычанай: фестывальнае шэсце ўдзельнікаў, урачыстае адкрыццё, лакацыі творчасці і майстэрства з інтэрактыўнымі флэшмобамі, рознымі забаўляльнымі праграмамі на любы густ і ўзрост. Далей..

Раённы фестываль "Макавей"

Апублiкавана: 16 жнiўня 2023 Нам пішуць Традыцыі Магілёў і вобласць

13-14 жніўня каля вёскі Кліны Слаўгарадскага раёна прайшла традыцыя паломніцтва і пакланення помніку прыроды "Блакітная крыніца". Традыцыйна ў гэтыя ж дні прайшоў раённы фестываль "Макавей". Далей..

Бібліятэка і чытач: пошук эфектыўных форм работы

Апублiкавана: 13 жнiўня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Для бібліятэкараў Гродзенскага раёна 10 жніўня прайшоў семінар-практыкум "Бібліятэка і чытач: пошук эфектыўных форм работы". Далей..

Дзень чыгуначніка адзначылі на Станцыі Ашмяны.

Традыцыйнае свята чыгуначнікаў "Сталёвая магістраль" сабрала на станцыі Ашмяны мясцовых жыхароў і шматлікіх гасцей. Далей..

Трэба весела жыць і добра!

Апублiкавана: 06 жнiўня 2023 Нам пішуць Традыцыі Гомель і вобласць

Чарговы раз Рэспубліканскі фестываль народнага гумару “Аўцюкі-2023” сабраў аматараў жартаў і забаў. Далей..

Народнае гулянне "Вясёлы вазок – чатыры колы"

Апублiкавана: 05 жнiўня 2023 Нам пішуць Традыцыі Гродна і вобласць

Канец ліпеня, цёплае лета ў самым разгары. Не гледзячы на зменлівае надвор’е, у чарговы раз па аг. Курылавічы, што ў Мастоўскім раёне, коцяць свае колы вясёлыя вазкі, радуючы вяскоўцаў і гасцей аграгарадка. Далей..

Да II Гульняў краін СНД разам з бібліятэкай

Апублiкавана: 04 жнiўня 2023 Нам пішуць Афіцыйна Гродна і вобласць

Лічаныя гадзіны аддзяляюць нас ад пачатку II Гульняў краін СНД. Гэтая яркая і знакавая падзея ўжо колькі часу займае цэнтральнае месца ў навінах. У бібліятэках Астравецкага раёна актыўна праводзяцца мерапрыемсвы, накіраваныя на папулярызацыю талісмана, эмблемы і слогана гульняў. Знаёмства са спартыўнай сімволікай, распаўсюджванне флаераў і буклетаў, правядзенне адпаведных мерапрыемстваў – гэтыя задачы ўскладзены на плечы бібліятэкараў. 20 відаў спорту будуць прадстаўлены на гульнях. Спартыўнае мерапрыемства ахопіць 11 беларускіх гарадоў гарадоў, а галоўнай пляцоўкай, на якой будуць разгортвацца спартыўныя баталіі, стане Мінск. Далей..

Музыка сэрцаў

Апублiкавана: 30 лiпеня 2023 Нам пішуць Музыка Гродна і вобласць

На Навагрудчыне прайшоў Х Aбласны фестываль-конкурс бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага "Музыка сэрцаў". Далей..

Фэст тканых скар­баў

Майстрых з усёй Гродзеншчыны ў абласным цэнтры сабрала свята народнай творчасці “Ад прадзіва да ткацтва”, прымеркаванае да Года міру і стварэння. Далей..

Сямейны фестываль “Рамонкавае шчасце. Цяпло сям'і, цяпло роднага горада!”

Апублiкавана: 10 лiпеня 2023 Нам пішуць Традыцыі Гродна і вобласць

У Лідзе на пляцоўцы каля Палаца культуры прайшоў сямейны фестываль “Рамонкавае шчасце. Цяпло сям'і, цяпло роднага горада!”. Ён быў прымеркаваны да Дня сям'і, кахання і вернасці, які адзначаецца штогод 8 ліпеня. У гэты дзень праваслаўная царква святкуе дзень памяці святых князёў Пятра і Фяўронні Мурамскіх. Далей..

Аглядавая экскурсія па Мінску

Апублiкавана: 20 чэрвеня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Мінск

Калектыўны адпачынак – цудоўная магчымасць стаць на крок бліжэй адзін да аднаго, пазнаць родную Беларусь, акунуцца ў гісторыю сваёй краіны. Летам падарожнічаць найбольш зручна. Супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі таксама здзейснілі невялікую вандроўку ў сталіцу нашай краіны горад Мінск. Экскурсію для сваіх супрацоўнікаў арганізаваў прафсаюз. Самыя прыгожыя і выбітныя мясціны горада, усё самае цікавае ў адным маршруце. Далей..

Сустрэча з Вячаславам Чамярыцкім

Апублiкавана: 18 чэрвеня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Магілёў і вобласць

У філіяле Круглянскай цэнтральнай бібліятэкі прайшла сустрэча старшакласнікаў з літаратуразнаўцам Вячаславам Чамярыцкім. Далей..

Мая Радзіма – мой Адэльск

Апублiкавана: 16 чэрвеня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Для гасцей свята Адэльскі фэст бібліятэкары Адэльскай і Луцкаўлянскай сельскіх бібліятэк падрыхтавалі бібліятэчны дворык “Мая Радзіма – мой Адэльск”. Далей..

Абрад "Провады русалкі"

Апублiкавана: 14 чэрвеня 2023 Нам пішуць Традыцыі Гомель і вобласць

У вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна прайшоў абрад "Провады русалкі". На Гомельшчыне русалку праводзяць у першую нядзелю пасля Тройцы, да заходу сонца. Далей..

Міжрэгіянальны семінар "Сучасны стан і вектары развіцця бібліятэк Шклоўскага і Слуцкага раёнаў"

Апублiкавана: 08 чэрвеня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Магілёў і вобласць

На базе Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Шклоўскага раёна адбыўся міжрэгіянальны семінар "Сучасны стан і вектары развіцця бібліятэк Шклоўскага і Слуцкага раёнаў". Дырэктар ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна" Тамара Мінкіна падрабязна расказала пра сістэму працы і дасягненні бібліятэк. Далей..

Тэму курэння разглядалі ў бібліятэках

Апублiкавана: 06 чэрвеня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Курэнне – сапраўдная праблема для грамадства. Яно нішчыць здароўе чалавека, уводзіць асобу ў залежнасць. Праблема шкодных звычак у падлеткавым асяроддзі заўседы актуальная, таму немалаважнае значэнне ў грамадстве набывае прафілактыка шкодных звычак і прапаганда здаровага ладу жыцця. 31 мая адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з курэннем. Бібліятэкі Астравеччыны не абмінулі гэту дату і правялі вялікую колькасць мерапрыемстваў. Далей..

Канцэртная праграма “Дэнс парад”

Апублiкавана: 02 чэрвеня 2023 Нам пішуць Харэаграфія Гродна і вобласць

У першы дзень лета ў Палацы культуры горада Ліды адбылася яркая падзея – канцэртная праграма “Дэнс парад”, прысвечаная 15-годдзю ўзорнай студыі бальнага спартыўнага танца “Феерыя-Дэнс”. Далей..

Сустрэча "Мікратапонімы Астрына"

У клубе "Спадчына" Астрынскай гарпасялковай бібліятэкі 26 мая адбылася сустрэча "Мікратапонімы Астрына". Вывучаць іх члены клуба вырашылі не толькі на словах, але і прайсціся па старых і новых вулачках. Далей..

Адкрыты рэгіянальны фестываль "Чароўны свет батлейкі"

Апублiкавана: 28 мая 2023 Нам пішуць Тэатры Гродна і вобласць

У Смаргоні прайшоў традыцыйны адкрыты рэгіянальны фестываль "Чароўны свет батлейкі". У гэтым годзе удзел прынялі восем калектываў з розных куткоў Беларусі: Гродна, Ліды, Магілёва, Лагойска, Смаргоні і Залесся. У якасці журы былі запрошаны акцёры Мінскага абласнога тэатра лялек і Мінскага абласнога драматычнага тэатра. Далей..

Кветка сяброўства Беларусі і Кітая

Апублiкавана: 25 мая 2023 Нам пішуць Музыка Магілёў і вобласць

Творчая дэлегацыя Магілёўшчыны прыняла ўдзел у Тыдні Магілёўскай вобласці, які прайшоў у горадзе Цяньцзінь Кітайскай Народнай Рэспублікі 16-19 мая. Гэта новая яркая старонка ў кнізе сяброўства Беларусі і Кітая, якую нашы народы пішуць разам. Сваімі ўражаннямі ад паездкі падзялілася дырэктар установы культуры "Магілёўская абласная філармонія" Святлана Яфімук. Далей..

Выязныя дні інфармацыі

Дзеля павелічэння даступнасці абслугоўвання Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі праводзіць выязныя дні інфармацыі на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада. Падчас візіту 23 мая на Шчучынскі філіял ААТ "Молочный Мир" самымі папулярнымі сярод аўтараў апынуліся Колычаў Уладзімір, Бачурава Міла і Юлія Клімава. Далей..

Прафарыентацыйная сустрэча

Чарговая прафарыентацыйная сустрэча “Выбар прафесіі – справа сур’ёзная” адбылася на базе СШ № 2. У ёй прынялі ўдзел вучні 10-11 класаў. Наталля Ачарэтава, дырэктар раённай бібліятэкі, расказала пра структурныя падраздзяленні сектара культуры Астравецкага райвыканкама, а асаблівым чынам паведаміла пра бібліятэчную справу. Яна пазнаёміла з навучальнымі ўстановамі і спецыяльнасцямі, расказала пра абавязкі бібліятэкара і якасці, якімі павінен валодаць спецыяліст. Далей..