СДК: і для піянераў, і для пенсіянераў

Так здарыларылася, што мама Кацюшы Пракаповіч памерла ў маладым узросце. Кацю, яе братоў і сясцёр выгадавала бабуля Алена Арцёмаўна. Адукацыі ў яе не было, была жыццёвая мудрасць. Яна казала дзецям: "Сырое — сырым, чужое — чужым, а адно аднаго ніколі не кідайце, будзьце разам і ў горы, і ў радасці. Ды імкніцеся, каб слава пасля вас заставалася".

Алена Арцёмаўна хораша спя­вала народныя песні і дзяцей на­вучыла бачыць і шанаваць прыга­ жосць. Возьме букецік красак: “Ах, як салодка пахне! Глядзіце, дзеткі, якія кветачкі ўсе розныя, а над імі лётаюць матылі з размаляванымі крылцамі. Пабачце, якія стракозы прыгажунькі!” Кацюша заўсёды збірала букет і ставіла яго на стол у самым вялікім пакоі дома, каб прынесці радасць бабулі. Суседкі спачувалі: “Ой, Алена, якое ў ця­бе гора, як табе цяжка — семярых гадаваць трэба”. Бабуля заўсёды адказвала: “Дзеці — гэта не гора, а радасць. Нічога, цяжка з маладос­ці, а ў старасці будзе лёгка”.

СЭНС ВЕРША ЗРАЗУМЕЦЬ

Кацярынцы ўжо ў дзіцячым садку давяралі чытаць самыя доў­гія вершы. Выхавальнікі захап­ляліся тым, што малая не толькі выразна чытае, але і ўмее данесці сэнс верша. У школе дзяўчын­ка вучылася ахвотна, акрамя таго з поспехам займалася спортам і з вялікім жаданнем прымала ўдзел у мастацкай самадзейнасці. Пасля заканчэння Чыркавіц­кай васьмігадовай школы Каця паступіла ў Калінкавіцкі сельска­-гаспадарчы тэхнікум. Тут асабліва ярка выявіліся выхаваная бабуляй актыўная жыццёвая пазіцыя, лю­боў да народнай песні і пачуццё прыгожага.

Дзяўчына была старастай групы, актыўна ўдзельнічала ў прафсаюзнай працы і мастацкай самадзейнасці. За гэта яе ўзнага­роджвалі граматамі, каштоўнымі падарункамі і экскурсійнымі па­ездкамі.

КРУТЫ ПАВАРОТ ЛЁСУ

Кацярына з адзнакай скончы­ла тэхнікум і была накіраваная на працу ў саўгас “Палессе” Светла­горскага раёна. Прывітая бабу­ляй любоў да народнай песні дала свой плён: дзяўчына арганізавала даярак у калектыў мастацкай са­мадзейнасці. Пасля паспяхова­га выступлення спявачак на ра­ённым аглядзе да Каці падышла загадчыца аддзела культуры Ва­лянціна Ліпніцкая і сказала: “Вы не работнік сельскай гаспадаркі, вы — работнік культуры!” І пра­панавала перайсці на новае месца працы. Дзяўчына параілася з роднымі. Бацька катэгарычна запярэчыў, а брат падтрымаў: “Не заладзіцца ў яе на новым месцы — вернецца на ферму”. Так Кацярына Пракапо­віч прыйшла на пасаду загадчы­цы аддзела па працы з моладдзю і падлеткамі Светлагорскага цэнтра культуры. З велізарным жаданнем і натхненнем акунулася ў працу. Паступіла ў Мінскі інстытут куль­туры, але па сямейных абставінах давялося адмовіцца ад вучобы. Праз год Кацярына паступіла на завочнае аддзяленне Магілёўска­га каледжа мастацтваў і скончыла яго з адзнакай. Вучобу сумяшчала з актыўнай працай, часцяком сама пісала сцэнарыі культурна­-маса­вых мерапрыемстваў. Складзеная ёю гульнявая праграма “Сварлі­выя суседкі” станоўча адзначана і на Гомельскім абласным конкур­се, і на рэспубліканскім. Зноў­та­кі жыццёвыя абставіны прымусілі сысці з пасады загадчыцы секцыі на паўстаўкі і заняцца разам з му­жам прыватным прадпрымаль­ніцтвам. Па справах калі­нікалі бывала ў Расіі і ў Польшчы і заўсё­ды сумяшчала працу і наведванне музеяў, выстаў, гістарычных сла­вутасцей.

СЕЛЬСКІ ДОМ КУЛЬТУРЫ — АБ’ЕКТ ВАЖНЫ

У душы па­ранейшаму жыло жаданне заняцца творчай працай у поўную сілу. У 2010 годзе Кацяры­не Іванаўне прапанавалі перайсці на пасаду культарганізатара ў Стракавіцкі сельскі дом культуры, і яна пагадзілася. Да працы прыступіла з велі­зарным жаданнем і энтузіязмам, вызначыўшы галоўны кірунак: арганізацыя вольнага часу насель­ніцтва з максімальным задаваль­неннем культурных і эстэтычных патрэб усіх катэгорый жыхароў вёскі Стракавічы. Падрыхтоўку і правядзенне кожнага мерапры­емства культарганізатар імкнецца арганізаваць на высокім узроў­ні. Для СДК стала традыцыйным правядзенне святпровадаў юна­коў у войска, а ветэранаў пра­цы — на пенсію, фальклорных акцый, тэатралізаваных гулянняў, пазнавальна-­забаўляльных і гуль­нявых праграм рознай тэматыкі, віктарын, конкурсаў, тэматычных выстаў,  інфармацыйных  гадзін, майстар­-класаў, гутарак, лекцый, квэст­-гульняў, вечароў адпачын­ку. Вялікая ўвага надаецца патры­ятычнаму выхаванню: мітынг у Дзень Перамогі, сустрэчы з ветэ­ранамі, вечары франтавой песні... У Доме культуры створана пяць клубаў па інтарэсах, у працы якіх бяруць удзел больш за пяцьдзясят чалавек. З вялікай цікавасцю вяс­коўцы ўдзельнічаюць у традыцый­ным “Свяце вёскі Стракавічы”. У канцэртных праграмах і многіх іншых мерапрыемствах з поспехам выступаюць калектывы, якімі кі­руе К. Пракаповіч: вакальны гурт “Сударушка” і тэатр мініяцюр.

Атрымалася ў Кацярыны Іва­наўны арганізаваць працу па экалагічным выхаванні, прапа­гандзе здаровага ладу жыцця і спартыўна­-масавую работу. У гадавым плане работы праду­гледжана правядзенне каля ста васьмідзесяці розных мерапры­емстваў, гэта не лічачы заняткаў клубаў па інтарэсах, асобнага плана работы для дзяцей на час школьных канікул, удзелу ў вы­язных канцэртах і раённых ме­рапрыемствах.

Галіна КАПЕЦКАЯ

Светлагорск

Фатаграфіі з архіва

Кацярыны Пракаповіч