
Доўгачаканы падарунак атрымалі юныя творцы Салігорска. Дзіцячая мастацкая школа набыла новую прапіску — у сучасных утульных памяшканнях, дзе забяспечаны ўсе ўмовы для будучых майстроў. Далей..

Поўнаметражнае ігравое кіно “Бацька Мінай. Партызанская легенда” зніме беларуска-расійская каманда. Адпаведная дамова падпісана 7 кастрычніка ў Мінску. Далей..
Міні-выстава "Мілы вобраз" будзе працаваць з 11 кастрычніка па 3 лістапада ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Далей..
Выстава "Твары. Рэха пачуццяў" адкрыецца 11 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Далей..
Прэм'ера спектакля "Кадрыль" адбудзецца ў Гомельскім абласным драматычным тэатры 25 і 26 кастрычніка. Далей..

Чарговы раз Беларусь паклікала сыноў і дачок, якія жывуць далёка ад Радзімы, але шануюць свае вытокі. На стажыроўку ў нашу краіну завіталі кіраўнікі аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа. Далей..

Відэаканферэнцыя «…Нам засталася спадчына. Святочная сустрэча з "Песнярамі"» адбылася ў прэс-клубе "Культура і Мастацтва"! Далей..

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” — у чацвёрцы найлепшых музеяў краіны па пазабюджэтных даходах. Якім быў шлях да поспеху? Далей..
У Бішкеку з 30 верасня па 5 кастрычніка праходзяць Першыя адкрытыя дзіцячыя Дэльфійскія гульні краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Далей..

Як вы думаеце: ці можна намаляваць верш? Упэўнена, што многія адкажуць на гэтае пытанне адмоўна. А вось удзельнікі раённага патрыятычнага конкурсу “Вайна на кончыку пяра і ў малюнках дзяцей”, прысвечанага знакавай даце года – 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і самаму маладому святу краіны - Дню народнага адзінства, даказалі адваротнае. Далей..
Канцэрт "Казкі Венскага лесу" прагучыць 11 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Далей..
Спектакль тэатра ценяў "Сядзібны прывід" пройдзе 19 кастрычніка ў 16.00 у Доме-музеі Ваньковічаў. Далей..

У г.п.Глуша Бабруйскага раёна 12 кастрычніка адбудзецца рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок”. Далей..
Музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на мерапрыемства "Дзень настаўніка — 2024", якое адбудзецца 5 кастрычніка а 14-й гадзіне. Далей..
Урачыстае адкрыццё выставы "Тут край мой, выток мой, дарога мая..." адбудзецца 4 кастрычніка ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Выстава будзе працаваць па 27 кастрычніка. Далей..

У рамках святкавання Дня горада і 81-й гадавіны вызвалення Крычава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці “Крычаўскі канёк” восьмы раз сабраў удзельнікаў з Беларусі і Расіі. Далей..
Музей "Беларуская хатка" запрашае паўдзельнічаць у музейных занятках "Сам зраблю батлеечную ляльку", якія адбудуцца 16 і 19 кастрычніка а 14-й гадзіне. Мерапрыемствы пройдуць у рамках Тыдня бацькоўскай любові. Далей..

25–27 верасня ў горадзе Магілёве і Магілёўскай вобласці прайшоў XXVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2024". Далей..
Перасоўная выстава "Дарога да міру" прадстаўлена ў Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" да 22 лістапада. Далей..
У Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі да 20 кастрычніка працуе выстава "Перамяненне". Далей..
Пленэр майстроў саломапляцення з’яўляецца формай папулярызацыі беларускіх народных мастацкіх рамёстваў, абмену вопытам работы яго ўдзельнікаў па захаванні і развіцці гэтага віду народнай творчасці, сродкам павышэння творчага ўзроўню майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Далей..

Дні культуры Рэспублікі Беларусь праходзяць у Новасібірску з 26 па 28 верасня. Далей..

Штогод 15 верасня бібліятэкары адзначаюць прафесійнае свята. Да ўрачыстасцей далучаюцца і шматлікія чытачы. Дзень бібліятэк з'явіўся ў календары па ўказе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2001 года — у гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Надоечы ў галоўным кнігасховішчы краіны адзначылі найлепшых рупліўцаў галіны — пераможцаў ХХХІІ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. Далей..
Якім будзе "Марафон адзінства"? Аб падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі — з першых вуснаў у Нацыянальным прэс-цэнтры. Далей..

Амаль паўтары тысячы кіламетраў раздзяляе Мінск і Саранск. Але духоўная еднасць непадуладная геаграфічнай аддаленасці. Гэта даказвае выстава “Выяўленчае мастацтва Мардовіі”, што разгарнулася ў Нацыянальным мастацкім музеі. Традыцыйная каштоўнасці ў вірлівым свеце, гістарычная памяць, хараство роднай зямлі — тое, што турбуе ды натхняе як айчынных творцаў, так і іх расійскіх калег. Далей..

Зноў у нашай краіне прымалі суайчыннікаў, якія воляй лёсу аказаліся далёка ад бацькоўскага краю, аднак не адракліся каранёў. Кіраўнікоў замежных аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа сабрала чарговая стажыроўка на Радзіме. Далей..

Выставу "Ракурсы творчасці", прымеркаваную да 85-годдзя з дня нараджэння опернай спявачкі, народнай артысткі Беларусі Святланы Данілюк, прадставяць у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры 25 верасня. Далей..

Жыхары і госці Магілёва змогуць дакрануцца да гісторыі зараджэння і развіцця рускага манаства і пагрузіцца ў дзівосны свет жыцця Святой гары Афон. Унікальная выстава "Наш Афон" фотамастака Костаса Амісіса будзе экспанавацца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Далей..

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на сустрэчу з мастаком Сяргеем Пісарэнкам 26 верасня а 19-й гадзіне. Далей..

Адкрыццё 56-га канцэртнага сезона Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь прымеркавана да юбілеяў двух выдатных людзей, якія ўпісалі выдатныя старонкі ў летапіс музычнай гісторыі Беларусі! Далей..