
Адна з найбуйнейшых парадных рэзідэнцый XVII—XVIII стагоддзяў — Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў — карпатліва аднаўляецца з 2008-га. І зроблена ўжо шмат. З любоўю і клопатам, грунтоўна. Далей..

Да Дня народнага адзінства ў Цэнтры вольнага часу і творчасці г. Бабруйска адбылося адкрыццё цікавай выставы. Далей..

Бліна-фэст “Бліны з навіны” трэці раз прайшоў у аграгарадку Машчаніца Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, сабраўшы ў чарговы раз аматараў гэтай стравы з усяго раёна. Далей..

Дэлегацыя Беларусі на чале з міністрам культуры Анатолiем Маркевічам прымае ўдзел у X Санкт-Пецярбургскім міжнародным форуме аб'яднаных культур, які пачаўся ўчора ў горадзе на Няве. Далей..

Прыцягненне наведвальнікаў, праца з фондамі, рэстаўрацыя і брэндавыя мерапрыемствы. Аб праблемах і перспектывах музейнай сферы гаварылі на чарговым пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры. Далей..
Міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнага мастацтва "Крычаўскі канёк" пройдзе 28 верасня. Далей..
З 4 па 30 верасня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы будзе працаваць выстава "Безназоўнае", прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Далей..
Выстава "Віцебская акварэль" будзе працаваць да 13 кастрычніка ў Мастацкім музеі Віцебска. Далей..

Урад вызначыў пералік відаў рамеснай дзейнасці — у спісе пяць пунктаў. Каго можна называць рамеснікам? Новыя правілы і падыходы да працы гэтых майстроў — у пастанове Савета Міністраў ад 30 жніўня 2024 г. № 637. Дакументам скарэкціраваны пастановы Урада па пытаннях прадпрымальніцтва, у тым ліку ад 28 чэрвеня 2024 г. № 457 “Аб відах індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці”. Далей..
Новая праграма "Трыумф" – у Белдзяржцырку з 28 верасня! Далей..

Лепельскаму раённаму краязнаўчаму музею моцна пашанцавала двойчы. У 2006 годзе мясцовыя ўлады вырашылі перадаць установе гісторыка-культурную каштоўнасць трэцяй ахоўнай катэгорыі. У 2021-м фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва выдзеліў больш за паўмільёна рублёў, каб прывесці гэты аб’ект у належны выгляд. Далей..

Урачыстае адкрыццё новага корпуса Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава адбылося 2 верасня! У ім прынялі ўдзел Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка і міністр культуры Анатолій Маркевіч. Далей..

Талентаў з усяго Прыпяцкага Палесся чарговы раз сабраў аграгарадок Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. У гэтай маляўнічай старонцы адспяваў і адтанчыў VIII Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”. Далей..

Сёлета XXXI Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах адбыўся пад знакам найважнейшых юбілейных дат: 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва і 30-годдзя Канстытуцыі. Далей..

Дзень ведаў навучэнцы Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава сустрэнуць у новым будынку. Урачыстае адкрыццё комплексу па вуліцы Б. Хмяльніцкага, 5, адбудзецца 2 верасня. Далей..

Традыцыйна перад пачаткам навучальнага года ў сталіцы прайшоў жнівеньскі форум педагагічных работнікаў у сферы культуры. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Далей..
Сёння, 30 жніўня, у Мінску праходзіць традыцыйны жнівеньскі форум педагагічных работнікаў нашай сферы. Арганізатарам выступае Міністэрства культуры Беларусі. Далей..

Новыя кантакты і пагадненні аб супрацоўніцтве: з 26 па 28 жніўня Ташкент прымаў Узбекска-беларускі жаночы бізнес-форум. Далей..

Працавітасці беларускіх жанчын здаўна складалі вершы і песні, апяваючы талент і здольнасць да ткацтва і рукадзелля, як асноўнага жаночага занятку. У гумарыстычнай песні “Сягодня ў нас пасядзелачкі” ёсць такія словы, дзе руплівая гаспадыня з дакорам выгаворвае сваёй суседцы пра ляноту і нядбайнасць Далей..

Выстава "Выяўленчае мастацтва Мардовіі" будзе працаваць з 28 жніўня па 29 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі. Далей..

Як цікава і з карысцю правесці дзецям лета? Гэтае пытанне стаіць перад дзецьмі і дарослымі. Далей..

Выстава "І ты закрасуеш, наш Мінск старадаўні" працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 23 жніўня па 6 кастрычніка. Далей..

Больш за 70 разнастайных мерапрыемства — праграма Дня беларускага пісьменства абяцае быць яскравай і насычанай. Урачыстасці разгорнуцца ў Івацэвічах з 31 жніўня па 1 верасня. Далей..

Развіццё адносін з Кітаем — важны напрамак знешняй палітыкі Беларусі. Нароўні з супрацоўніцтвам у палітычнай, эканамічнай і навуковай сферах, актыўна шырыцца культурны дыялог між нашымі краінамі. Новым крокам стане сумесная праца над ігравой стужкай “На векі вечныя”. Далей..

Кавальская і ганчарная справа, мастацкая апрацоўка дрэва, каменю. Хто такі рамеснік і што ён можа вырабляць? Адказ на пытанне — у дакуменце, які Прэзідэнт падпісаў 21 жніўня. Далей..

У мінулую суботу ў горадзе Шклове прайшло раённае свята збору летняга ўраджаю "Дзень агурка – 2024". Па традыцыі яго адзначаюць у сярэдзіне жніўня. Трэба адзначыць, што Шклоў славіцца сваімі агуркамі, якія тут вырошчвае практычна кожны. Агурку ў горадзе ўстаноўлена і скульптурная кампазіцыя. Далей..

Ля сцен некалі магутнага і па сённяшні дзень добра вядомага як у Беларусі, так і па-за яе межамі Крэўскага замка прайшоў абласны фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва”. Далей..

Каравай-фэст “Бацькава булка” стартуе заўтра ў Свіслачы. Сёлета свята пройдзе пад лозунгам “Мiр. Гаспадар. Дабрабыт” і будзе прысвечана 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..

Трыццаць тры віртуозы з Беларусі, Казахстана і Расіі — зводны аркестр балалаечнікаў прагучаў зладжана і прыгожа. Чым яшчэ ўразіла свята ў Санкт-Пецярбургу і як працуе музычная дыпламатыя? Сваімі ўражаннямі пасля паездкі ў паўночную сталіцу Расіі падзяліўся Павел Андрончык, дырэктар дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 9 г. Мінска. Далей..

Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў прэзентаваў зборнік “Вайну не сцерці з памяці”. Выданне змяшчае гісторыі сямі апошніх сведак Вялікай Айчыннай — тых, у каго ліхалецце скрала дзяцінства. Далей..