Сёння ў Слуцку адбудзецца ўрачыстая цырымонія закрыцця рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года”. Мерапрыемства пачнецца з каляднага кірмашу, дзе размешчаны святочна аформленыя домікі з пачастункамі і тэматычныя фотазоны. Таксама жыхароў і гасцей горада чакае канцэртная праграма аматарскіх калектываў мастацкай творчасці раёна. Далей..
У Спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры, прысвечанае кадраваму забеспячэнню і падрыхтоўцы спецыялістаў. Далей..
У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшло пасяджэнне Каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай праваслаўнай царквой на тэму "Аб ходзе выканання Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой". Далей..
16 снежня а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца музычна-паэтычная вечарына "Не больш чым сон". Далей..
На падмостках Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі 16 і 17 снежня адбудзецца прэм'ера спектакля "Забалоцце". Далей..
У кінатэатры "Мір" прайшоў закрыты перадпаказ фільма "Кіношнікі". Далей..
24 і 25 снежня піяністка Таццяна Старчанка і зоркі беларускай класічнай музыкі прадставяць тры канцэрты ў Тэатральнай зале Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Далей..
Гістарычныя будынкі ў Беларусі аднаўляюць сістэмна. Гэтыя намаганні, накіраваныя на захаванне спадчыны, — значны ўнёсак у развіццё айчыннай культуры і мастацтва.Асаблівую ролю адыгрываюць рэстаўраваныя храмы. Яны не толькі выконваюць традыцыйную рэлігійна-духоўную функцыю, але і атрымліваюць шанц стаць новымі цэнтрамі культурнага жыцця. Далей..
Маладыя таленты, якія ярка засвяціліся на міжнародным небасхіле. Менавіта пра іх распавядаем у нашай рубрыцы. Паліна Шэмагонава — срэбны прызёр ХVІІ Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў у намінацыі “Выяўленчае мастацтва”. Мы пагаварылі з 19-гадовым жывапісцам аб паездцы ў Кыргызстан, навучанні ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава і натхненні. Далей..
Выстава адной карціны "Прысвячэнне Адаму Міцкевічу" пройдзе ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна з 15 па 31 снежня. Далей..
Гэта буйны навуковы цэнтр. Тут актыўна вядзецца даследчая праца, арганізуюцца міжнародныя і рэспубліканскія канферэнцыі, умацоўваюцца і развіваюцца сувязі паміж айчыннымі і замежнымі адмыслоўцамі… Чым яшчэ славіцца Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, расказала прарэктар па навуковай рабоце Нэлі Мацаберыдзэ. Далей..
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае 19 снежня ў 18.00 на канцэрт Полацкай дзіцячай школы мастацтваў "Калядная казка". Далей..
У Мінскім абласным краязнаўчым музеі працуе выстава "Мары дзівосныя, сатканыя ў ніці". Далей..
У рамках XXIX Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад” у прэс-клубе “Культура і мастацтва” адбыўся круглы стол “Дэбютнае кіно: рэжысура і прадзюсаванне”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядомы рэжысёр і прадзюсар з Казахстана Максім Акбараў, дацэнт кафедры кінатэлеаператарства факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Пётр Крывастаненка і студэнты ўстановы. Далей..
Танцуе Сільва, плача Джульета, жартуе Разалінда. У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры — аншлаг. На сцэне — народная артыстка Беларусі Маргарыта Александровіч. Далей..
Налета наша краіна адзначыць 80-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Беларусі напаміны пра Вялікую Айчынную вайну і яе герояў ёсць амаль у кожнай вёсцы. Шматлікія мемарыялы і вайсковыя пахаванні даглядаюць і простыя людзі, і ўлады на ўсіх узроўнях. Далей..
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гомельскі абласны драматычны тэатр” рэалізуе адмысловую відэапраграму ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..
Цэнтр цыркавога мастацтва “Арэна” ў Мазыры — адзіны ў нашай краіне спецыялізаваны клуб. У пачатку 2000-х прафесійныя артысты цырка, муж і жонка Барыс і Марыя Кузняцовы, адкрылі ў горадзе на Прыпяці студыю, у якой сталі вучыць хлопчыкаў і дзяўчынак свайму мастацтву. Так адмыслоўцы заклалі падмурак беларускага дзіцячага цырка і ператварылі куточак Палесся ў “месца сілы” артыстаў-пачаткоўцаў. Спярша клуб трымаўся на энтузіязме кіраўнікоў, выхаванцаў і іх бацькоў. Сёння заслужаны аматарскі калектыў “Арэна” — брэнд не толькі Мазыра, Гомельшчыны, але і ўсёй Беларусі. Далей..
На І Міжнародным конкурсе маладых оперных выканаўцаў імя Ф. Шаляпіна ў Санкт-Пецярбургу — у творчым спаборніцтве паўдзельнічала 219 чалавек — першую прэмію атрымаў першакурснік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Іосіф Нікіценка. І разам з узнагародай — шэраг вельмі прэстыжных запрашэнняў на некалькі міжнародных фестываляў. Далей..
На гэтым тыдні беларуская сталіца стала сэрцам самай яркай і маштабнай кінападзеі года — XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Якім ён увойдзе ў гісторыю — у храналогіі яскравых імгненняў форуму. Далей..
Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам Анатоліем Маркевічам паўдзельнічала ў ІХ Міжнародным культурным форуме, які праходзіў з 15 па 18 лістапада ў Санкт-Пецярбургу. Далей..
З 7 па 22 лістапада ў Парыжы адбылася 42-я сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. Далей..
Беларусы лічацца другой па колькасці нацыянальнай меншасцю ў Латвіі. І нашы суайчыннікі, што жывуць у краіне-суседцы, зберагаюць памяць пра карані ды знаёмяць іншых са спадчынай сваіх продкаў. Доказ таму — дзейнасць Цэнтра беларускай культуры ў Даўгаўпілсе. Гэта ўнікальная ўстанова, дзе кожны выхадзец з нашага краю можа наталіцца роднай мовай і традыцыямі, праявіць творчыя здольнасці. Далей..
Роля музеяў у культурнай інтэграцыі і перспектывы супрацоўніцтва між скарбніцамі розных краін — гэтыя ды іншыя актуальныя пытанні галіны абмеркавалі ўдзельнікі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Музейныя ініцыятывы на прасторы СНД”. Далей..
Міністэрства культуры аб'явіла конкурс на найлепшы лагатып (знак) 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..
З нагоды юбілею знанага паэта, драматурга, перакладчыка, гісторыка Людвіка Кандратовіча, больш вядомага пад псеўданімам Уладзіслаў Сыракомля, ва ўстановах культуры Беларусі прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Далей..
XXIX Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, які сёлета пройдзе пад слоганам “Ствараем будучыню”, у самым разгары. Адной з асноўных падзей форуму стала прэм’ера дэбютнай карціны Кірыла Халецкага “Кіношнікі”. “К” сустрэлася з выканаўцам галоўнай ролі, Станіславам Пякарскім, каб даведацца, чаго чакаць ад фільма. Далей..
Працягваем распавядаць пра нашы суботнікі ў знакавых мясцінах. Сёлета мы прыбіралі сямейныя пахаванні знакамітых дзеячаў беларускай культуры: Манюшкаў (в. Радкоўшчына, Смалявіцкі р-н), Ельскіх (в. Дудзічы, Мінскі р-н), Шэмешаў (в. Барацічы, Бярэзінскі р-н), Неслухоўскіх (Кальварыя, Мінск), Бохвіцаў (в. Дарава, Ляхавіцкі р-н) і Рэйтанаў (г. Ляхавічы). Запалілі зніч і на магіле Паўлюка Багрыма ў Крошыне (Баранавіцкі р-н). Далей..
Музеі ды галерэі ў невялічкіх гарадах, вядома, не паспрачаюцца са сталічнымі скарбніцамі ў багацці калекцый. Але крэатыўнаму супрацоўніку пад сілу зрабіць установу прыцягальнай для мясцовых і гасцей. Свае сакрэты маюць адмыслоўцы карціннай галерэі імя Л. М. Дробава ў гарадскім пасёлку Акцябрскі на Гомельшчыне. Далей..
Сёння адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання пагаднення аб сумеснай кінавытворчасці паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай. Далей..