З 7 па 22 лістапада ў Парыжы адбылася 42-я сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. Далей..
Міністэрства культуры аб'явіла конкурс на найлепшы лагатып (знак) 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..
Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці калектыў Палаца культуры горада Ліды падрыхтаваў яркую тэатральна-музычную праграму "Спявай, душа!", якую глядач ужо ахрысціў мюзіклам. Далей..
У Доме кіно адбылося ўрачыстае адкрыццё XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Далей..
У Міністэрстве культуры 15 лістапада адбыліся перагаворы міністра Анатолія Маркевіча з прадстаўнікамі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Далей..
Як у Беларусі шануецца нематэрыяльная культурная спадчына, раскажуць у Парыжы. Чарговая, 42-я сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА праходзіць у штаб-кватэры арганізацыі. На з’езд накіраваны дэлегаты нашай краіны. Далей..
У Талачыне ў межах XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбыўся абласны тур свята "Нас з’яднала зямля Беларусі", прысвечаны Году міру і стварэння. Далей..
Пачалася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да адкрыцця XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Далей..
15 лістапада ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрыецца выстава Аршанскага Дома рамёстваў. Далей..
У Нацыянальным прэс-цэнтры праходзіць прэс-канферэнцыя "Аб правядзенні XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»" з удзелам першага намесніка міністра культуры Валерыя Грамады. Далей..
Музычна-драматычны вечар "Лісты да сябра" адбудзецца 16 лістапада ў Белдзяржфілармоніі. Далей..
15 лістапада а 18-й гадзіне ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выставы "Свет цудоўны". Далей..
Выстава “Беларускае сучаснае мастацтва графікі” адкрылася ў Мардоўскім рэспубліканскім музеі выяўленчых мастацтваў імя С. Д. Эрзі ў расійскім Саранску. Далей..
Падарунак Нацыянальнаму мастацкаму музею ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі! Бронзавую скульптуру "Археолагі" вядомага майстра Джорджа дэ Кірыка ўстанове перадаў міністр культуры Анатолій Маркевіч. Далей..
Скульптурная кампазіцыя “Археолагі” аднаго з самых знакамітых майстроў мінулага стагоддзя Джорджа дэ Кірыка папоўніла зборы Нацыянальнага мастацкага музея. Далей..
У рамках "Музейных сустрэч па выхадных" 11 лістапада ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава пройдзе экскурсія "Шлях у мастацтва". Далей..
У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь "Музей беларускага народнага мастацтва" працуе выстава "У родным краі як у раі", на якой прадстаўлены творы майстроў народных мастацкіх рамёстваў Дзяржынскага раёна. Далей..
На пачатку лістапада ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшла літаратурная гасцёўня "Хараство і боль жыцця". Далей..
26 лістапада ў Белдзяржфілармоніі пройдзе літаратурна-музычны вечар "Гісторыі кахання" з удзелам камернага ансамбля "Салісты Масквы" і акцёраў Маскоўскага Мастацкага тэатра імя Чэхава. Далей..
10 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца выстава "Рост" фларыста Юліі Антух і скульптара Сяргея Галузы. Далей..
"Свята млынараў" пройдзе ў Адэльску (Гродзенская вобласць) 18 лістапада. Далей..
Як ідзе падрыхтоўка да XXIX Міжнароднага фестывалю “Лістапад”, абмеркавалі ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Далей..
У кастрычніку Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адзначыў 79-ю гадавіну. Ён — самы наведвальны ў краіне: штодня прымае каля тысячы гасцей. Толькі сёлета сюды завітала больш за 400 тысяч чалавек. Далей..
У Прэс-клубе рэдакцыйнавыдавецкай установы “Культура і мастацтва” 25 кастрычніка адбылася відэаканферэнцыя на тэму “Пастанова № 608: эканамічны складнік у справе арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў”. На пытанні гледачоў трансляцыі адказала начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Святлана Крупко. Далей..
На базе Глухскага сельскага Дома культуры Быхаўскага раёна прайшоў выязны семінар для сельскіх работнікаў культуры Быхаўскага раёна “Экспедыцыйная работа, як састаўная частка краязнаўчай работы клубнай установы” з удзелам работнікаў культуры філіялаў Глухскі, Гарадзецкі, Чарнаборскі сельскія Дамы культуры. Далей..
Прэм’ера на YouTube-канале “Культура і Мастацтва”! Разам з Міністэрствам культуры, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і дзіцяча-юнацкай тэлестудыяй Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі мы запусцілі новы праект — “Прэс-клуб — Культура і Моладзь”. Далей..
3 лістапада народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова справіла цудоўны юбілей — 85 гадоў. З іх 63 (лічыце, усё свядомае жыццё, пачынаючы са студэнцтва) аддадзены Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы. Далей..
Дні культуры Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь стартавалі ўчора ў Брэсце. Далей..
Унікальная музычная праграма "Вячэрнія гармоніі" будзе прадстаўлена 9 і 10 снежня ў Белай гасцінай палаца Румянцавых-Паскевічаў. Далей..
3-4 лістапада ў Наваполацку пройдзе Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халi-Хало". Далей..