Першая / Раздзел – Год гістарычнай памяці

Мастацкі летапіс трагедыі

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны знаходзіцца нямала мастацкіх твораў, прысвечаных генацыду нашага народа. Падрабязней пра калекцыю расказала намеснік галоўнага захавальніка фондаў Рыма Рум. Далей..

Калі паралелі перасякаюцца

Ёсць у сталіцы Беларусі, у знакамітай Лошыцы, калі глядзець на карту Ленінскага адміністрацыйнага раёна, своеасаблівы квадрат імёнаў людзей, якіх аб’ядноўвае не толькі месца нараджэння на нашай зямлі, але і творчае жыццё, прысвечанае роднай Бацькаўшчыне. Далей..

Мінулае, якое натхняе сёння

Нягледзячы на доўгі час у жывапісе, крупскі мастак Сяргей Варламаў пастаянна ўдасканальваецца. І справа не толькі ў тэхніцы мазка ці пабудове кампазіцыі. У яго любімым жанры – гістарычным жывапісе – справа крыецца ў дробязях: трэба правільна адлюстраваць ваенныя мундзіры далёкага мінулага, дакладна намаляваць твары рэальных прататыпаў, дасканала перадаць месцы падзей. Сяргей Мікітавіч прызнаецца, што на працэс задумкі, збор матэрыялу і само стварэнне палатна могуць выдаткоўвацца месяцы і нават гады. Напрыклад, апошняя карціна “Параза. Адступленне. Януш Радзівіл”, якую мастак прэзентаваў напярэдадні Дня народнага адзінства ў крупскім краязнаўчым музеі, увасаблялася паўгода. Далей..

Даўняя сцяжынка адной загадкі

2022-ы ў нашай краіне абвешчаны Годам гістарычнай памяці. З гэтай нагоды мы запланавалі правесці серыю суботнікаў у памятных мясцінах Беларусі. Частка з іх ўжо праведзеная, з іх вынікамі можна азнаёміцца на старонках нашай газеты. Сёння мы адправімся на Лагойшчыну, дзе ў няспынных вандроўках паміж вёскамі і мястэчкамі прайшлі юнацкія гады славутага паэта Янкі Купалы. Менавіта там ён усвядоміў сябе беларусам, там раскрыўся яго талент лірыка і драматурга. Далей..

Даследаваць факты вайны — справа жыцця Генадзя Баркуна

Больш за трыццаць гадоў жыцця ён аддаў музейнай справе і на працягу дзесяці з іх узначальваў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сёння Генадзь Баркун бавіць летні час у роднай вёсцы Лешніца, што на Пухавіччыне. Няма нічога дзіўнага, што нашая размова пачалася з высвятлення тамтэйшых агульных знаёмстваў, бо так супала, што мая бабуля нарадзілася ў Кабылічах і пасля жыла ў Рудзенску, а адтуль да Лешніцы нейкі дзясятак кіламетраў. Далей..