У Прэс-клубе рэдакцыйнавыдавецкай установы “Культура і мастацтва” 25 кастрычніка адбылася відэаканферэнцыя на тэму “Пастанова № 608: эканамічны складнік у справе арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў”. На пытанні гледачоў трансляцыі адказала начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Святлана Крупко. Далей..
У кастрычніку Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адзначыў 79-ю гадавіну. Ён — самы наведвальны ў краіне: штодня прымае каля тысячы гасцей. Толькі сёлета сюды завітала больш за 400 тысяч чалавек. Далей..
Кіраўнік арт-групы “Беларусы” стаў ці не самым яркім і красамоўным удзельнікам праекта Міністэрства культуры і Маладзёжнага тэатра эстрады “Разам з мастацтвам”. На дыялогавых пляцоўках Валерый Шмат пераканаўча распавядае моладзі, як наша краіна стварае найлепшыя ўмовы для раскрыцця патэнцыялу творчай асобы. Гэты спікер не баіцца складаных пытанняў і адказвае на іх сур’ёзна і грунтоўна. Далей..
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны цырк імя Валерыя Абеля больш за 60 гадоў уражвае майстэрствам. А ўсё пачыналася з невялікага гуртка арыгінальнага жанру пры Палацы культуры Гомельскага шклозавода ў 1961-м. Сёння гэта самы вядомы брэндавы ансамбль Гомельскай вобласці, якую ён прадстаўляе на ўсіх знакавых мерапрыемствах краіны. Цырк імя Абеля — ужо не проста назва, а статус. Пра талент, натхненне і новыя пакаленні творчай сям’і мы паразмаўлялі з мастацкім кіраўніком калектыву Таццянай Валер’еўнай Абель. Далей..
Газета “Культура” пагутарыла з Ізабелай Дзедух, што разам з мужам выхоўвае шэсць таленавітых дзяцей і сёлета была ўдастоена ордэна Маці. Як сумяшчаць працу настаўніка па класе фартэпіяна і захоўваць любоў і згоду ў вялікім доме, распавяла наша гераіня. Далей..
Карыстаючыся апошнімі цёплымі днямі, у адзін з выхадных мы выправіліся ў Ляхавічы. Там, на старых могілках, пад шатамі велічнай лістоўніцы, спачываюць прадстаўнікі старога беларускага роду Рэйтанаў. Гэта колішнія гаспадары Грушаўкі, вядомай усёй Беларусі. Далей..
Унікальная музычная праграма "Вячэрнія гармоніі" будзе прадстаўлена 9 і 10 снежня ў Белай гасцінай палаца Румянцавых-Паскевічаў. Далей..
Прэм’ера на YouTube-канале “Культура і Мастацтва”! Разам з Міністэрствам культуры, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і дзіцяча-юнацкай тэлестудыяй Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі мы запусцілі новы праект — “Прэс-клуб — Культура і Моладзь”. Далей..
Дні культуры Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь стартавалі ўчора ў Брэсце. Далей..
11 лістапада ў Магілёўскім мастацкім музеі імя Паўла Масленікава адбудзецца канцэрт "Вечар класічнай музыкі". Далей..
3-4 лістапада ў Наваполацку пройдзе Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халi-Хало". Далей..
Найлепшыя прадстаўнікі нашай сферы былі адзначаныя да Дня работнікаў культуры. Сярод узнагароджаных — намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Вольга Камендантава. Міністр культуры Анатолій Маркевіч уручыў ёй Ганаровую грамату “За шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры”. Далей..
Перад беларускім кінематографам стаіць сур’ёзная задача: рабіць якасны айчыны прадукт, які будзе выклікаць рэальную цікавасць у нашага гледача і дазволіць скласці станоўчы імідж “Беларусьфільма”. Аб тым, як зрабіць доўгачаканы крок наперад і якія вектары з’яўляюцца прыярытэтнымі, гаварылі на нядаўняй сустрэчы ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь. Далей..
У Міністэрстве культуры адбылася апаратная нарада міністра культуры Анатолія Маркевіча з кіраўнікамі ўпраўленняў і аддзелаў ведамства. Далей..
Літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”сёлета прайшоў з небывалым размахам. Ёсць нагода: у снежні споўніцца 225 гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка — паэта Адама Міцкевіча. Далей..
Вялікі тэатр Беларусі — адзін з найважнейшых сімвалаў нашай краіны, які заўсёды трымае высокі стандарт якасці, — адзначае 90-годдзе сёлета, у Год міру і стварэння. Стварэнне заўсёды накіравана на тое, каб захаваць і палепшыць свет, зрабіць яго больш гарманічным. Як Вялікі тэатр на працягу амаль стагоддзя працуе ў гэтым кірунку? Пра стваральную сілу мастацтва, асабісты вопыт у ім і музычна-эстэтычную асвету мы пагутарылі з генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Кацярынай Мікалаеўнай Дулавай. Далей..
Цікава, як, калі і навошта ўзнік першы музей. Кажуць, яго прататып пад назовам "Музеён" праславіў Александрыю аж у 290 годзе да нашай эры. Як ні дзіўна, асновай стала Александрыйская бібліятэка. Былі тут нават абедзенныя залы. Чым не падстава для гаворкі пра сінтэтычныя ўстановы культуры будучыні? Новае, як вядома, — забытае старое… Далей..
Чацвёртакурсніца Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Даніэла Цеплякова паспрабавала некалькі творчых напрамкаў: дзевяць гадоў займалася сучаснымі танцамі, пяць — гімнастыкай… Але цяпер галоўную ролю ў жыцці таленавітай дзяўчыны іграе вакал. Нядаўна яна заваявала першае месца на конкурсе выканаўцаў моладзевай песні XVI фестывалю “Моладзь — за Саюзную дзяржаву”. Далей..
Юбілейны ХХ Рэспубліканскі конкурс эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд” правялі 21—22 кастрычніка ў Жодзіне. З 40 удзельнікаў у фінал патрапілі 16, якія і выйшлі на сцэну Палаца культуры БелАЗа. Далей..
Неўзабаве ў Мінску стартуе галоўная кінападзея восені — XXIX Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Адным з самых доўгачаканых момантаў стане прэм’ера дэбютнага фільма Кірыла Халецкага “Кіношнікі” — лірычнай камедыі пра маладога рэжысёра, які робіць першыя крокі ў прафесіі. “К” сустрэлася з аўтарам стужкі, каб даведацца, чаго чакаць ад дэбютнага праекта. Далей..
Міжнародны музычны фестываль “Залаты шлягер” праходзіць гэтымі днямі ў Магілёве. Свята стала сапраўднай культурнай візітоўкай горада і краіны. І сёлета арганізатары імкнуліся прадставіць размаітую творчую палітру з мелодыямі розных жанраў і напрамкаў. Вядома, акцэнт зроблены на рэтра. Далей..
Узровень самасвядомасці народа не ў апошнюю чаргу вызначаецца яго стаўленнем да культурнага набытку продкаў. У Беларусі багата робіцца для захавання помнікаў гісторыі і архітэктуры, традыцыйнага мастацтва і рамёстваў. Аб дзяржаўнай палітыцы ў гэтай галіне распавядае начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Таццяна Жук. Далей..
“Светлыя душы”, “Класікі і шахматы”, “Хлопчык-хуліган”. Якія яшчэ мультфільмы ў спісе найлепшых? Чым запомнілася “Анімаёўка-2023” і якія высновы зрабілі яе ўдзельнікі? Самае галоўнае і цікавае — у аглядзе “К”. Далей..
Грандыёзнае шоу “Віва карнавал” скарае Мінск! Сумесны праект Беларусі, Італіі, Расіі здзіўляе айчыннага гледача моцнымі трукамі і ўнікальным атракцыёнам з залацістымі бенгальскімі і белымі тыграмі. Большую частку нумароў выконваюць прадстаўнікі легендарнай цыркавой дынастыі Тоні, якая існуе 150 гадоў! Што яшчэ цікавага ў новай праграме, распавядае газета “Культура”. Далей..
“Гісторыя са старонак газеты просіцца на кінаэкран”. Так адрэагаваў на нашы публікацыі, прысвечаныя оперы “Агатка”, адзін са сталых чытачоў. Шматпланавая дзея, якая разгортваецца на тле шырокай панарамы айчыннай гісторыі канца XVIII стагоддзя, мае ўсе складнікі блокбастара. І апісаныя перыпетыі — гэта не выдумка сцэнарыстаў, а сапраўднае жыццё. Далей..
Канцэрт "Песні ад сэрца да сэрца", прысвечаны 85-годдзю Віцебскай вобласці, адбудзецца на сцэне Віцебскай абласной філармоніі 25 кастрычніка. Далей..
У музеі "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ стагоддзя" 26 кастрычніка адкрыецца выстава "Валагодчына карункавая". Далей..
Круглы стол “Мэтавае накіраванне ва ўстановах адукацыі сферы культуры: перспектывы і перспектыўнасць названай формы атрымання адукацыі” сабраў у прэс-клубе “Культура і мастацтва” знакавых спікераў. Далей..
У Нацыянальнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Дакрануцца душой да спадчыны", прысвечанай нематэрыяльнай культурнай спадчыне Беларусі. Далей..
У Лідзе 28 кастрычніка пройдзе свята ткацтва "Карункі". Далей..