
“Са знакам якасці” — менавіта так імкнуцца арганізаваць сваю дзейнасць бібліятэкары краіны. Далей..

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 23 сакавіка запрашае на свята "Гуканне вясны". Пачатак а 14-й гадзіне. Далей..

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае на экскурсіі і музейныя заняткі на вясновых канікулах (з 25 па 31 сакавіка). Далей..

У гарадской бібліятэцы г. Ашмяны прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі “Духоўная спадчына ў кнігах і чытанні". Бібліятэкары падрыхтавалі тэматычную выкладку літаратуры “Праз кнігу – да духоўнага адраджэння", а таксама запрасілі на сустрэчу з моладдзю святара – протаіерэя, настаяцеля Храма Уваскрэсення Хрыстова ў Ашмянах Георгія Муху. Далей..

Пры поўных залах прайшлі ў лютым паказы ваенна-патрыятычнага праекта “Лінія памяці. Код вайны”. Гледачамі канцэрта-спектакля сталі навучэнцы ўстаноў адукацыі з розных рэгіёнаў краіны. Далей..

Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава запрашае на "Гуканне вясны". Далей..

Канцэрт "Шэдэўры сусветнай класікі" прагучыць у Віцебскай абласной філармоніі 23 сакавіка. Далей..

У Мінску адбылося адкрыццё творчай стажыроўкі кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа. Далей..

Сёння, 15 сакавіка, адзначаецца адно з галоўных дзяржаўных свят — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сёлета Асноўнаму Закону нашай краіны спаўняецца 30 гадоў. Далей..
У лютым народнаму майстру Беларусі Веры Ігнатаўне Белакоз споўнілася 90 гадоў. З гэтай нагоды ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі зладзілі святочную імпрэзу. Далей..

28–31 сакавіка на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы адбудзецца V Міжнародны фестываль-конкурс мастацтваў "Залатая мара". Далей..

Творчая сустрэча з актрысай тэатра і кіно Ганнай Бальшовай адбудзецца 23 сакавіка а 17-й гадзіне ў рамках XVII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "M.@rt.кантакт". Далей..

Да 2 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя "Жменя сонечных промняў", прысвечаная паэтам-юбілярам 2024 года. Далей..

16 сакавіка а 13-й гадзіне ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе паказ фільма "Вайна пад стрэхамі". У рамках кіналекторыя таксама адбудзецца дыскусія – абмеркаванне фільма. Далей..

Монаспектакль Алены Барзовай "У разрыве аблокаў" пакажуць 24 сакавіка ў 13.00 у рамках XVII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "M.@rt.кантакт" (канцэртная зала "Магілёў"). Далей..

“Што мы можам зрабіць, каб бібліятэка была прывабнай для моладзі?” — Таццяна Маляўка пачала ліст з пытання. Праблема зачапіла — і мы паглыбіліся ў аповед загадчыцы аддзела Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Ф. Праскурава. Далей..

Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава запрашае на майстар-клас па вырабе гарлячкі. Далей..

Прэм'еру спектакля "Маскарад" пакажуць 5 красавіка ў НАДТ імя М. Горкага. Далей..

Прэм'ерныя паказы спектакля "Жаніцьба. Фантасмагорыя" Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра адбудуцца 15–17 сакавіка ў 18.30. Далей..

Па 4 красавіка ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі працуе выстава "Вясновы вернісаж". Далей..
Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта Беларусі расследуюцца дзве крымінальныя справы па фактах атрымання хабараў кіраўнікамі дзяржаўных устаноў культуры. Далей..

Відэаканферэнцыя “Культура – знак якасці менталітэту нацыі”, якую зладзілі ў прэс-клубе Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”, прыцягнула ўвагу адмыслоўцаў з усіх куткоў краіны. У размове аб актуальных задачах, ролі сферы ў развіцці асобы і дзяржавы прыняў удзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч. Магістральнай тэмай стала прыняцце Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гады. Далей..

Улюбёныя хіты ў жывым выкананні і шчырая размова аб перыпетыях творчага лёсу. У прэс-клуб "Культура і мастацтва" завітаў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Саладуха! Далей..

Валянціна Іванаўна Кандрацьева, мастацкі кіраўнік ансамбля песні і танца “Медуніца” Магілёўскай абласной філармоніі, клапатліва выгадавала праслаўлены калектыў, як уласнае дзіця: прысвяціла падапечным больш за 20 гадоў і, як сапраўдны капітан, была са сваім экіпажам і ў штыль, і ў шторм. За адданасць справе атрымала званне заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Далей..

Раённы конкурс сярод настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў і работнікаў устаноў культуры “Віртуоз года — 2024” адбыўся ў зале Старасвержанскага цэнтра культуры. За пачэсны тытул змагаліся 13 таленавітых рупліўцаў. У кожнага — свая гісторыя, творчы падыход і вопыт даўжынёю ў жыццё. Далей..

Беларусь зацікаўлена ва ўзаемадзеянні ў рамках ШАС па ўсіх напрамках культурнага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Анатолій Маркевіч падчас дзелавой сустрэчы з дэлегацыяй прадстаўнікоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Далей..

Бялынічы сёння ўступаюць у статус Культурнай сталіцы Беларусі! У святочны дзень у Музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі ўстанова "Культура і мастацтва" і сектар культуры Бялыніцкага райвыканкама падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Далей..

Сёння Бялынічы афіцыйна сталі Культурнай сталіцай Беларусі. Далей..

Яе імя асацыюецца з творчымі брэндамі, вядомымі не толькі ў нас, але і за межамі краіны. Яна запатрабаваная ў якасці рэжысёра падчас фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”, са сваёй камандай стварала канцэрты ўрачыстага адкрыцця і закрыцця, дзіцячага конкурсу. Аўтар мноства праектаў, якія атрымалі міжнароднае прызнанне: конкурсы “Белая амфара”, “Арт-сесія”, фестываль-кірмаш “Дажынкі”, “Чалавек года Віцебшчыны”. І гэта яшчэ не ўвесь пералік. Далей..

Расказаць пра найважнейшыя падзеі ў гісторыі суверэннай Беларусі — такая актуальная задача паўстала перад музеямі нашай краіны. У скарбніцах рэспублікі ствараюць новыя экспазіцыі, прысвечаныя дасягненням усёй дзяржавы і пэўных рэгіёнаў у сацыяльна-эканамічнай, культурнай, навуковай ды іншых сферах. Як ідзе праца ў гэтым кірунку? Звернемся да вопыту Прынёманскага краю. Далей..