Нягледзячы на багацце забаў, якія даюць нам сучасныя тэхналогіі, людзі ўсё яшчэ сутыкаюцца з няздольнасцю сябе заняць, з бяссіллем і адсутнасцю цікавасці да жыцця — з нудой. У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры гэтае пачуццё паспрабавалі прэпараваць, раскласці на складнікі. Ці атрымалася? Далей..
У якім узросце людзі перастаюць мець патрэбу ў казцы? Льюіс Кэрал, напрыклад, лічыў, што чалавек, толькі становячыся дарослым, можа зноў спазнаць яе хараство. Не ведаю, ці засталася я дзіцём, ці, наадварот, пасталела, аднак мюзікл "Джэйн Эйр" у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры даў зразумець: казка патрэбная мне, як кісларод. Далей..
Сучасны глядач не так часта ходзіць у тэатр па забаўкі.Для падобных мэт у чалавека ёсць YouTube або Netflix. Зрабіць намаганне: загадзя купіць білет, выбрацца з кватэры, некалькі гадзін сядзець на адным месцы, не зазіраючы ў тэлефон, — на гэтыя ахвяры адважваюцца дзеля пошуку духоўнага пажытку. Ці ўсюды такі можна знайсці? Зазірнём у Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Далей..
Адзінаццаты год п’еса “Гэта ўсё яна” актуальна і востра распавядае гісторыю жанчыны, якая імкнецца наладзіць адносіны з сынам-падлеткам. Далей..
Не паспела зарасці народная сцежка да “Чабурашкі”, як у айчынным кінапракаце з'явілася новая “сямейная казка” ад Дзмітрыя Дзячэнкі – “Шаленства”. Вядомае імя рэжысёра і эфектныя трэйлеры з першых дзён паказу прыцягнулі ўвагу гледачоў і крытыкаў. Якое кіно патрэбнае сёння і чаму не заўсёды варта мудраваць з сюжэтам, паспрабуем разабрацца разам. Далей..
Спектаклі паводле Чэхава ставяць шмат і паўсюль. І калі еўрапейскую ці азіяцкую інтэрпрэтацыю рускага класіка большасць з нас бачыла толькі на экране, то работу народнага артыста Беларусі Аляксандра Яфрэмава можна ацаніць “жыўцом” — у Тэатры-студыі кінаакцёра. Далей..
У наступным годзе беларускі кінематограф адзначыць сваё 100-годдзе. За векавую гісторыю айчынныя творцы знялі сотні гісторый, якія знашлі свайго гледача. Насуперак новаму часу з яго хутказменнымі трэндамі, мастацтва старога кіно працягвае гутарыць з намі на мове, здольнай закрануць глыбокія пачуцці. А сюжэты, што ўзнаўляюцца на экране, - пранізваць сваёй жыццёвасцю. Распачынаючы рубрыку “Рэтраспектыўны прагляд” мы спадзяемся адкрыць для вас сапраўднае “золата “Беларусьфільма” і дазволіць вам, пазбавіўшыся стэрэатыпаў, убачыць усю яго надзённасць і аўтэнтычнасць. Каб хтосьці з вас, пасля знаёмства са згаданым на старонках “К” фільмам, захацеў яго пабачыць. Далей..
Адна з самых правакацыйных і складаназлучаных пастановак вярнулася на сцэну Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Прэм’ерныя апладысменты спектаклю “Паляванне на сябе” адгучалі ў 2018 годзе. Тады крытыкі шмат пісалі, гледачы скуплялі квіткі, а грымёры напаўнялі закуліссе водарам лаку для валасоў. Аднак новыя пастаноўкі зрушылі дэкарацыі спектакля на пыльныя стэлажы архіва. І вось РТБД зноў вырашыў дастаць з рэпертуарнага сейфа ружжо “не камедыі”, зарадзіць яго фантасмагарычнасцю і стрэліць з новай сілай у тэатральную прастору. Далей..
Доўгачаканая камедыя “Аліўе” нарэшце выйшла ў айчынны кінапракат. Фільм, як і абяцалі рэжысёры Ігар Чацверыкоў і Андрэй Нікіфараў, атрымаўся лёгкім, з акцэнтам на сямейныя каштоўнасці — тыповае навагодняе кіно. Аднак карціна не пакідае жадання паглядзець яе яшчэ раз. Нібы тая салата, што засталася пасля тлустага застолля. Чаго ж не хапіла рэцэпту “Аліўе”, каб стаць новай святочнай кінакласікай? Далей..