Жанравая разнастайнасць, выхад на міжнародны рынак і праца з моладдзю — прыярытэтныя вектары Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Пра надзённыя пытанні развіцця індустрыі і задачы на гэты год гаварылі на нядаўняй сустрэчы ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь. Далей..
Беларускі кінематограф працягвае заваёўваць сэрцы замежнага гледача. Фільм “Падрыў” (2022), што летась патрапіў на Міжнародны кінафестываль у Ташкенце і Усекітайскія прэміі “Залаты певень” і “Сто кветак”, сёлета прадставіў Беларусь у Індыі на прэстыжным кінафоруме краін ШАС. Рэжысёр Іван Паўлаў, які прэзентаваў карціну ў Мумбаі, падзяліўся досведам удзелу ў такіх паказах і думкамі пра стан айчыннага кіно. Далей..
Доўгачаканая камедыя “Аліўе” нарэшце выйшла ў айчынны кінапракат. Фільм, як і абяцалі рэжысёры Ігар Чацверыкоў і Андрэй Нікіфараў, атрымаўся лёгкім, з акцэнтам на сямейныя каштоўнасці — тыповае навагодняе кіно. Аднак карціна не пакідае жадання паглядзець яе яшчэ раз. Нібы тая салата, што засталася пасля тлустага застолля. Чаго ж не хапіла рэцэпту “Аліўе”, каб стаць новай святочнай кінакласікай? Далей..
Лёс беларускага кінапракату стаў падобным да сюжэта драмы, дзе галоўнаму герою даводзіцца сабраць волю ў кулак, пераадолець мноства перашкод — і вярнуць прыхільнасць… наведвальнікаў. Каб не быць галаслоўнымі, мы выправіліся ў сталічны кінатэатр “Кастрычнік”, што паблізу рэдакцыі. Далей..
Культурны ўраджай мы прывыклі збіраць напрыканцы восені. У свеце кінематографа спачатку прайшоў юбілейны, XХV Міжнародны фестываль “Анімаёўка”, а ўслед за ім самы буйны фестываль кіно ў Беларусі — 28-ы “Лістапад”. Дзякуючы гэтым значным падзеям, мы змаглі бліжэй пазнаёміцца з анімацыяй і па заслугах ацаніць яе навінкі. Далей..
Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі “Лістападзік” першым раздаў свае ўзнагароды. Хто заваяваў прызнанне публікі і чым запомніўся прагляд? Далей..
Вясна 1944 года. Якуб Колас едзе ў родную Беларусь — дакладней на яе паўднёвы ўсход, які нядаўна вызвалілі ад акупацыі. Але на сэрцы радасць спалучаецца з трывогай. Прычынай таму — цяжкая хвароба любай жонкі, у якой паэт вінаваціць і сябе. Далей..
Стралковыя акопы, парослыя мурагом зямлянкі, разбураныя бліндажы, бязлюдныя сельскія хаты з пацямнелымі саламянымі стрэхамі... Ад’ехаўшы ўсяго 40 кіламетраў ад Мінска ў бок Смалявічаў, можна апынуцца ў дзіўным месцы — на натурнай пляцоўцы “Беларусьфільма”. Калі ўзгадаць які-небудзь айчынны фільм пра вайну і партызан, то, без сумневу, яго здымалі менавіта тут. Мясцовыя жыхары даўно ахрысцілі лакацыю беларускім прататыпам Галівуда. Далей..
Акцёрская прафесія заўсёды інтрыгавала сваім бляскам. Шмат хто ўяўляў, як крочыць па чырвонай дарожцы, раздае аўтографы і атрымлівае запаветны Оскар. Але не кожны ідзе далей за фантазіі і прысвячае кіно і тэатру жыццё. Наша гераіня Дар'я Атрошка на ўласным досведзе пераканалася: мары могуць ператварыцца ў рэальнасць, калі ты не пабаішся дзейнічаць. Далей..
Кожны малады талент узыходзіць на Алімп славы з рознай хуткасцю. Наш сённяшні герой Кірыл Халецкі паспеў зняць два кароткаметражныя фільмы і стаць прызёрам міжнародных кінафестываляў. Пра свой творчы шлях, стан беларускага кіно, планы на будучыню малады рэжысёр распавёў газеце «Культура». Далей..