Першая / Аўтар – ЗАРЭЦКАЯ Ксенія

На што здольны скрыпач?

Апублiкавана: 14 верасня 2023 Стужка Музыка Мінск Максіма маладых

Што можа аб’яднаць людзей розных нацыянальнасцей? Высокая ідэя, вялікая мара — музыка! Менавіта яна сабрала на Фестывалі юнацкіх аркестраў свету ў Маскве маладых артыстаў з 21 краіны. Беларусь таксама накіравала ў Расію годных прадстаўнікоў — гэта студэнты Рэспубліканскага музычнага каледжа Уладзіслаў Баевіч, Дар’я Ітпаева, Аляксандр Мінайлаў і Святлана Каратчэня. Далей..

Скілы, інсайты і... сіла духу!

Добра, калі таленавіты малады чалавек ведае пра свой талент з дзяцінства і з усіх сілаў удасканальвае яго. А што рабіць тым, хто не пацягнуўся да пэндзліка з калыскі? Студэнтка Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава Алеся Сямёнава паспрабавала сябе ў розных справах, пакуль адчула прызначэнне. А сёння яна пераможца V Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэртства “ProfSkills Belarus 2023”. Далей..

Калі вечар трэба забіць…

Апублiкавана: 10 чэрвеня 2023 Стужка Тэатры Гомель і вобласць Галёрка

Нягледзячы на багацце забаў, якія даюць нам сучасныя тэхналогіі, людзі ўсё яшчэ сутыкаюцца з няздольнасцю сябе заняць, з бяссіллем і адсутнасцю цікавасці да жыцця — з нудой. У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры гэтае пачуццё паспрабавалі прэпараваць, раскласці на складнікі. Ці атрымалася? Далей..

Мастак на пенсіі

Моладзі здаецца, што пасля пэўнага ўзросту рэальнасць становіцца жудаснай, безнадзейнай і маркотнай. Ды і сталыя людзі часцяком лічаць, што жыццё спыняецца, калі дзеці пакідаюць бацькоўскую хату. Аляксей Навумаў — пенсіянер з горада Кобрына. Ён знайшоў любімую справу яшчэ ў дзяцінстве, але атрымаў магчымасць аддацца ёй, толькі сышоўшы з пасады капітана міліцыі на заслужаны адпачынак. Далей..

Казка для дарослых, або Як “Джэйн Эйр” вяртае веру ў цуд

Апублiкавана: 27 мая 2023 Стужка Тэатры Мінск Галёрка

У якім узросце людзі перастаюць мець патрэбу ў казцы? Льюіс Кэрал, напрыклад, лічыў, што чалавек, толькі становячыся дарослым, можа зноў спазнаць яе хараство. Не ведаю, ці засталася я дзіцём, ці, наадварот, пасталела, аднак мюзікл "Джэйн Эйр" у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры даў зразумець: казка патрэбная мне, як кісларод. Далей..

На сцэ­не — па­ку­ты, у за­ле — смех

Апублiкавана: 17 мая 2023 Стужка Тэатры Мінск Галёрка

Сучасны глядач не так часта ходзіць у тэатр па забаўкі.Для падобных мэт у чалавека ёсць YouTube або Netflix. Зрабіць намаганне: загадзя купіць білет, выбрацца з кватэры, некалькі гадзін сядзець на адным месцы, не зазіраючы ў тэлефон, — на гэтыя ахвяры адважваюцца дзеля пошуку духоўнага пажытку. Ці ўсюды такі можна знайсці? Зазірнём у Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Далей..

Божы дар... і адна дробязь

Пра прыроду таленту філосафы і пісьменнікі разважалі спакон веку. Ад Платона да Дастаеўскага – кожны лічыў сваім абавязкам даследаваць тэму. І калі для першага метафарычная субстанцыя прыраўноўвалася да ўмоўнага “божага дару”, то другі называў яе паэзіяй у кожным дзеянні. Далей..

Мы адпачнём, або Экзістэнцыяльны крызіс і дэпрэсіўны класік

Апублiкавана: 20 красавiка 2023 Стужка Тэатры Мінск Галёрка

Спектаклі паводле Чэхава ставяць шмат і паўсюль. І калі еўрапейскую ці азіяцкую інтэрпрэтацыю рускага класіка большасць з нас бачыла толькі на экране, то работу народнага артыста Беларусі Аляксандра Яфрэмава можна ацаніць “жыўцом” — у Тэатры-студыі кінаакцёра. Далей..

Ко­ль­кі раз­оў упас­ці, каб уз­ля­цець?

Што вылучае паспяховага чалавека? Можна доўга разважаць аб прыродных дадзеных, працавітасці і ўдачы, але рубрыка “Максіма маладых”, здаецца, вывела галоўны кампанент поспеху — упартасць. Далей..

Свет змяняецца, а песня застаецца

Апублiкавана: 12 красавiка 2023 Стужка Музыка Мінск

Свет імкліва лічбавізуецца і сыходзіць у анлайн-прастору. І калі для шматлікіх айцішнікаў ды фрылансераў гэта прыемны паварот, то для работнікаў культуры… Абмяркуем супярэчлівую тэму з маладымі вакалісткамі — студэнткамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Нядаўна Крысціна Арлоўская, Таццяна Ступакова і Ульяна Урбановіч сталі лаўрэатамі V Міжнароднага конкурсу маладых спевакоў памяці народнай артысткі Расіі Галіны Аляксееўны Пісарэнка. Спаборніцтва праходзіла ў Ніжнім Ноўгарадзе, і дзяўчаты ўдзельнічалі дыстанцыйна. Далей..

Як Аляксандра саламяным павуком Казань скарыла

Сапраўдныя творцы здольныя заражаць навакольных сваім мастацтвам. І першымі пад гэта цудоўнае “апрамяненне” трапляюць блізкія. Ірына Кухціна — захавальніца старадаўняй традыцыі вырабу саламяных павукоў. Народны майстар Беларусі часта кажа, што ў яе дзве дачкі. Першая — Быхаўская дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў, дырэктарам якой яна з'яўляецца. Другая — Аляксандра — дастойная пераемніца маці. Апошні тыдзень студзеня Ірына і Аляксандра правялі ў Казані. Што рабілі ў Татарстане беларускія майстрыхі і як гэта — жыць у сям'і, дзе пануе прыгажосць, — распавядае таленавітая дзяўчына. Далей..

Аксіёма любові: адна на ўсіх

IV Міжнародны фестывальконкурс “Арт-парад у Віцебску” праходзіў 4—6 студзеня. У намінацыі “Харэаграфія” пераможцамі сталі ўдзельнікі Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі” дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры «Віцебск»”. Дуэт Анастасіі Рашкевіч і Сяргея Навуменкава здолеў заваяваць Гранпры. Маладыя танцоры падзяліліся сакрэтамі тайм-менеджменту, магіяй contemporary і цудоўнай сілай партнёрства. Далей..

Па­лёт да ма­ры, або Ка­хан­не пад ку­па­лам

Апублiкавана: 10 студзеня 2023 Стужка Цырк Гомель і вобласць Максіма маладых

Дзяўчына лунае ў паветры, гуляе з ім, скарае яго. Не,гэта не фея і не чараўніца, а гімнастка Ганна Кузняцова. Нядаўна яна ўразіла журы Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва, які праходзіў у В’етнаме. Артыстка прадстаўляла не толькі свой калектыў — мазырскі цэнтр “Арэна”, але і краіну: Ганну абралі адзінай удзельніцай з Беларусі. Надзеі дзяўчына апраўдала — вярнулася дадому з бронзавым медалём. Далей..

Каб мець права крытыкаваць…

Апублiкавана: 04 студзеня 2023 Стужка Музыка Мінск Максіма маладых

Які ўрок самы цяжкі? Калі запытаць навучэнцаў музычнай школы, напэўна, пачуеш: “Сальфеджыа…” Але нашы гераіні гэтую дысцыпліну любяць — і сёння з задавальненнем спасцігаюць музыказнаўства. А нядаўна Аліна Шамрыла, Лізавета Цудзіла і Марыя Кісялёва сталі пераможцамі конкурсу музычнай крытыкі на XXI Міжнародным фестывалі імя І. І. Салярцінскага. Свята высокага класічнага мастацтва праходзіла ў Віцебску з 2 па 16 снежня. Упершыню ў межах форуму правялі конкурс музычнай крытыкі, на які свае работы даслалі навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры. Далей..

"Канфрантацыя" без... канфрантацыі!

Апублiкавана: 28 снежня 2022 Стужка Харэаграфія Мінск Максіма маладых

Наўрад ці хто будзе спрачацца з тым, што танец — адзін з самых відовішчных відаў мастацтва. А сучасны танец — гэта амаль заўсёды яшчэ і перформанс. Стварыць такі здольныя ўдзельнікі народнага харэаграфічнага ансамбля “Алеся” — на XXXIII Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі яны заваявалі дыплом I ступені. Далей..

Бэзавыя сны і магія шчасця

Восень бязлітасна ўступіла ў свае правы, прымусіўшы людзей схавацца ў шэрыя паліто і страціць свае ўсмешкі. І шэрае неба, нібы адчуваючы настрой гараджан, насупілася, адмаўляецца прапускаць скупыя прамяні, каб сагрэць нас у гэтыя змрочныя дні. Аднак ёсць месцы, дзе ўсё яшчэ свеціць цёплае, амаль веснавое сонейка. І, што куды больш важна, свецяцца людзі! Прынамсі, менавіта так было ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры, дзе ладзілася выстава мастачкі Вольгі Данілюк “Сиреневые сны”. А ў кастрычніку змогуць выпраменьвацца тыя, хто пойдзе ў Брэсцкую бібліятэку імя Пушкіна: вырвацца з шэрай рэчаіснасці і трапіць у свет сноў і мараў наведвальнікам дапамогуць “бэзавыя карціны”. Далей..