Першая / Рэгіёны – Мiнская вобласць

Як маладая спявачка Маргарыта Шыбаева пакарыла міжнародны конкурс

Апублiкавана: 21 кастрычнiка 2022 Стужка Музыка Мiнская вобласць Максіма маладых

У дзяцінстве наша гераiня Маргарыта Шыбаева была фантазёркай: часта прыдумляла гульні, казкі, конкурсы, каб павесяліць сваіх блізкіх. У яе вялікай сям'і ўсе так ці інакш звязаны з творчасцю. Бацькі працуюць у Доме культуры Заслаўя, і дачка праводзіла там шмат часу, назіраючы за танцавальнымі і тэатральнымі калектывамі. Дэбют Маргарыты на сцэне адбыўся ў пяцігадовым узросце, калі ёй даручылi выканаць ролю ялінкі ў навагоднім спектаклі. Калі дзяўчынцы споўнілася шэсць, бацькі запісалі яе ў музычную школу, дзе гераіня пазнаёмілася з цымбаламі, баянам, фартэпіяна, але спынілася на скрыпцы. Паралельна ў жыцці Маргарыты заўсёды былі танцы: бальныя, усходнія, народныя. Далей..

Ануфрый Петрашкевіч — руплівец нашай спадчыны

Апублiкавана: 19 кастрычнiка 2022 Стужка Бібліятэкі Мiнская вобласць Гістарыёграф

Усе, хто мае дачыненне да архівістыкі, адзначылі прафесійнае свята 6 кастрычніка. У пэўным сэнсе яно тычыцца і “Культуры”, бо на старонках газеты амаль ў кожным нумары з’яўляюцца матэрыялы, заснаваныя на нашых архіўных знаходках. Сёння размова пойдзе пра Ануфрыя Петрашкевіча, чый унёсак у гісторыю беларускай архівістыкі яшчэ не ацэнены належным чынам. Далей..

Здымкі праекта “Мы адзіныя”

Апублiкавана: 10 кастрычнiка 2022 Кiно Кіно Мiнская вобласць

Стралковыя акопы, парослыя мурагом зямлянкі, разбураныя бліндажы, бязлюдныя сельскія хаты з пацямнелымі саламянымі стрэхамі... Ад’ехаўшы ўсяго 40 кіламетраў ад Мінска ў бок Смалявічаў, можна апынуцца ў дзіўным месцы — на натурнай пляцоўцы “Беларусьфільма”. Калі ўзгадаць які-небудзь айчынны фільм пра вайну і партызан, то, без сумневу, яго здымалі менавіта тут. Мясцовыя жыхары даўно ахрысцілі лакацыю беларускім прататыпам Галівуда. Далей..

“Нядзельнік” у Сёмкаве

Сёлета архіў валанцёрскай дзейнасці газеты “Культура” папоўніўся дзясяткам новых запісаў. Суботнікі праводзіліся ў розных раёнах Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. А ў нядзелю мы наведаліся ў прысталічны сядзібна-палацавы комплекс Сёмкава, у палац Хмараў, які нібы крыкам крычыць: “Дапамажыце! Ратуйце!” Анонс мерапрыемства быў размешчаны ў мінулым нумары “К”. А цяпер пра тое, як яно было. Далей..

Мінулае, якое натхняе сёння

Нягледзячы на доўгі час у жывапісе, крупскі мастак Сяргей Варламаў пастаянна ўдасканальваецца. І справа не толькі ў тэхніцы мазка ці пабудове кампазіцыі. У яго любімым жанры – гістарычным жывапісе – справа крыецца ў дробязях: трэба правільна адлюстраваць ваенныя мундзіры далёкага мінулага, дакладна намаляваць твары рэальных прататыпаў, дасканала перадаць месцы падзей. Сяргей Мікітавіч прызнаецца, што на працэс задумкі, збор матэрыялу і само стварэнне палатна могуць выдаткоўвацца месяцы і нават гады. Напрыклад, апошняя карціна “Параза. Адступленне. Януш Радзівіл”, якую мастак прэзентаваў напярэдадні Дня народнага адзінства ў крупскім краязнаўчым музеі, увасаблялася паўгода. Далей..

“Шчаслівы, што пяю цябе, радзіма…”

Апублiкавана: 23 верасня 2022 Нам пішуць Бібліятэкі Мiнская вобласць

Пад такой назвай у Мядзельскім цэнтры культуры прайшла Рэспубліканская навукова-практычныя канферэнцыя, прымеркаваная да 110-га юбілею народнага паэта БССР Максіма Танка і да Дня народнага адзінства. Мэтай канферэнцыі, якую здзейснілі сумесна Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Мядзельскі райвыканкам, было выяўленне новых, раней невядомых старонак жыцця, грамадскай, дзяржаўнай і творчай дзейнасці М. Танка, асэнсаванне філасофска-эстэтычных і ідэйнамастацкіх дамінант яго літаратурнай спадчыны з пазіцый, якія адкрываюцца на этапе найноўшай гісторыі Беларусі. Далей..

Даўняя сцяжынка адной загадкі

2022-ы ў нашай краіне абвешчаны Годам гістарычнай памяці. З гэтай нагоды мы запланавалі правесці серыю суботнікаў у памятных мясцінах Беларусі. Частка з іх ўжо праведзеная, з іх вынікамі можна азнаёміцца на старонках нашай газеты. Сёння мы адправімся на Лагойшчыну, дзе ў няспынных вандроўках паміж вёскамі і мястэчкамі прайшлі юнацкія гады славутага паэта Янкі Купалы. Менавіта там ён усвядоміў сябе беларусам, там раскрыўся яго талент лірыка і драматурга. Далей..

Даследаваць факты вайны — справа жыцця Генадзя Баркуна

Больш за трыццаць гадоў жыцця ён аддаў музейнай справе і на працягу дзесяці з іх узначальваў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сёння Генадзь Баркун бавіць летні час у роднай вёсцы Лешніца, што на Пухавіччыне. Няма нічога дзіўнага, што нашая размова пачалася з высвятлення тамтэйшых агульных знаёмстваў, бо так супала, што мая бабуля нарадзілася ў Кабылічах і пасля жыла ў Рудзенску, а адтуль да Лешніцы нейкі дзясятак кіламетраў. Далей..

Аўтар “Зоркі Венеры” на паштоўках

Апублiкавана: 02 жнiўня 2022 Стужка Бібліятэкі Мiнская вобласць

Першыя паштоўкі ў гонар беларускіх літаратараў з’явіліся ў 1906 годзе. Іх выпусціла беларуская выдавецкая суполка ў Санкт Пецярбургу “Загляне сонца і ў наша ваконца”. На паштоўках былі партрэты Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча і Янкі Лучыны. Далей..

Міхал Грушвіцкі, кампазітар з-пад Ракава

Апублiкавана: 22 лiпеня 2022 Стужка Музыка Мiнская вобласць Iнтэрв'ю

Мы працягваем знаёміць чытачоў “К” з жыццярысам беларускага кампазітара Міхала Грушвіцкага. Далей..

Таямніцы Юзафа Аляшкевіча

Мастак, масон, кліматолаг, містык, дзівак, вегетарыянец, дабрадзей жабракоў, абаронца правоў жывёл, улюбёнец пецярбургскага света. Чалавек, які кардынальным чынам паўплываў на светапогляд Адама Міцкевіча. Падаецца, нічога не забыліся… А, і беларус. Продкі Юзафа Аляшкевіча, як і продкі Тамаша Зана, паходзяць з Радашковіцкай зямлі. Мы пачынаем новы гістарычны серыял, які прысвячаем таямніцам роду Аляшкевічаў і некаторым цікавым старонкам жыццярыса самога мастака. Далей..

Бляскам сонца хай успыхне згоднасці часіна

Апублiкавана: 21 лiпеня 2022 Нам пішуць Музеі Мiнская вобласць

Адчуванне еднасці з родным краем, нават у часы расстання з ім, памкненне як мага хутчэй вярнуцца на Радзіму, а таксама прага да таго, каб землякі жылі дружна ў адзінай моцнай і незалежнай дзяржаве, — гэтыя думкі і мары не давалі спакою чуллівай душы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў першай палове XX стагоддзя. Далей..

Ян Тысевіч — беларускі мастак, якога нібы й не было

Дзе насамрэч нарадзіўся гэты мастак, якога з нейкай недарэчнай прычыны адносяць да самых розных краін, што мяжуюць з Беларуссю? Што, акрамя паходжання, яднала яго з паэтамі і кампазітарамі Адамам Міцкевічам, Уладзіславам Сыракомлем, Станіславам Манюшкам і Міхалам Грушвіцкім? І, нарэшце, што можа быць агульнага паміж Уладзіславам Невяровічам (сапраўднае імя мастака) і станцыяй сталічнага метрапалітэна “Немаршанскі сад”, якую плануюць увесці ў выкарыстанне ў 2023 годзе? Далей..

1234