Шаноўнае спадарства,вы чулі, як размаўляюць на вуліцах нашы школьнікі,ад самых малых да выпускнікоў? Так, словы гэтыя далёка не высокага стылю. Больш за тое,ненарматыўную лексіку я пачынаю чуць у вышэйшых навучальных установах. І не сумняваюся,што ўсё — ад непісьменнасці.Яна пануе сёння не толькі ў інтэрнэце, але нават на афіцыйных шыльдах. Прапаведнікамі моўнага густу перасталі быць кіно, тэлебачанне... Шэры колер непазбежна нараджае колер чорны. Далей..
Фестываль музыкі "Мінская вясна" 38-ы раз стартаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. "Мінская вясна" адкрылася канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра ў дзень нараджэння Сяргея Рахманінава. Далей..
Чытайце 1 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..
Першае пасяджэнне Савета па культуры пры Міністэрстве культуры прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы 28 сакавіка. На ім разглядаліся пытанні рэалізацыі кадравай палітыкі і падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы культуры. У склад савета ўваходзяць заслужаныя дзеячы сферы культуры Беларусі, дэпутаты, работнікі выканкамаў, кіраўнікі ўстаноў культуры, грамадскіх аб’яднанняў. Далей..
Гістарычныя дакументы могуць быць рознымі, і не апошняе месца сярод іх займаюць… магільныя пліты. Пра гэта нагадвае навуковы зборнік “Epitaphium”, выдадзены Нацыянальным гістарычным архівам Рэспублікі Беларусь. Кніга сведчыць, што тэма пахавальнай культуры Вялікага Княства тоіць мноства адкрыццяў, якія будуць цікавымі не толькі для вузкіх спецыялістаў. Далей..
Сапраўдныя творцы здольныя заражаць навакольных сваім мастацтвам. І першымі пад гэта цудоўнае “апрамяненне” трапляюць блізкія. Ірына Кухціна — захавальніца старадаўняй традыцыі вырабу саламяных павукоў. Народны майстар Беларусі часта кажа, што ў яе дзве дачкі. Першая — Быхаўская дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў, дырэктарам якой яна з'яўляецца. Другая — Аляксандра — дастойная пераемніца маці. Апошні тыдзень студзеня Ірына і Аляксандра правялі ў Казані. Што рабілі ў Татарстане беларускія майстрыхі і як гэта — жыць у сям'і, дзе пануе прыгажосць, — распавядае таленавітая дзяўчына. Далей..
Інклюзіўная прастора — гэта не толькі фізічная даступнасць, але і этычная камунікацыя з рознымі групамі наведвальнікаў. Як культработніку правільна пабудаваць узаемадзеянне з людзьмі з інваліднасцю, разбіралася “К”. Далей..
Ці змяніліся функцыі бібліятэкара ў сённяшнім тэхналагічным свеце? Як падрыхтаваць спецыяліста, абазнанага не толькі ў запаўненні чытацкіх фармуляраў, але і здольнага вырашаць актуальныя задачы з дапамогай інтэрнэту ды інфармацыйных рэсурсаў? Наколькі лёгка адаптуюцца маладыя спецыялісты да працы ў бібліятэчных установах? Пра гэта ды многае іншае “К” паразмаўляла з дэканам факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Юліяй ГАЛКОЎСКАЙ. Далей..
Мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюкоўская ў вызначэнні творчага амплуа скача ад печкі, то-бок ад назвы. "Маладзёжны" — значыцца, ствараць яго павінны маладыя для маладых. Аб гэтым яна заявіла яшчэ чатыры гады таму, толькі стаўшы мастацкім кіраўніком. З тых часоў шмат чаго памянялася. Пра тэатр загаварылі. Тут багата новых пастановак. І ўсе — арыгінальныя, аўтарскія, розных жанраў. Далей..
Нават у самы пахмурны дзень, калі дрэвы стаяць яшчэ голыя, Ярмакі ўмудраюцца выглядаць прывабна. Хто лепш, як не чалавек творчы, можа годна ацаніць гэтае месца? А калі прыходзіць адчуванне, што тут жыве дух тваіх продкаў, то гэты маляўнічы куток становіцца асабліва дарагім. Бясцэнным! Далей..
Брэндавыя мерапрыемствы месяца. Далей..
"Пачупкі" сталі найлепшым спектаклем тэатральнага форуму "M@rt.контакт" паводле прафесійнага журы. Спектакль быў прадстаўлены Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі. Далей..
Ісці да сваёй мэты, нягледзячы на перашкоды! Менавіта такім дэвізам кіруецца артыстка Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі Ірына Краўцова. У свае 25 гадоў дзяўчына мае вышэйшую катэгорыю артыста балета. Яна пабывала на гастролях у Расіі, Кітаі, Германіі ды іншых краінах свету. Пра тое, як спасцігаць далей вяршыні творчасці, развівацца ў мастацтве, удасканальвацца, не страчваючы запалу і цікавасці да любімай справы, як узрасціць у сабе сапраўднага прафесіянала, расказвае гераіня рубрыкі. Далей..
Алег Фёдаравіч Хмялькоў, Чалавек года —2022 Магілёўшчыны, тактоўны і дасведчаны. Трымае ў памяці ўсе факты і лічбы, звязаныя з клубнай дзейнасцю роднага краю, і гатовы гаварыць пра яе гадзінамі. Пытаннямі гэтымі займаецца больш за два дзясяткі гадоў, з іх 16 — на пасадзе дырэктара Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Далей..
У Мінску пачала працу савет па культуры пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Далей..
Чытайце з 25 сакавіка ў №12 газеты "Культура" Далей..
Напярэдадні Міжнароднага дня лялечнікаў, які адзначаецца 21 сакавіка, Брэсцкі і Беларускі дзяржаўны тэатры лялек абмяняліся гастролямі. Абодва калектывы прадставілі ў гасцях па два спектаклі з паўторнымі паказамі. Далей..
II Рэспубліканскі фестываль-конкурс харэаграфічнага мастацтва “Піруэт” падвёў вынікі. Чым парадавала мерапрыемства ўдзельнікаў і якія высновы зрабілі арганізатары? Далей..
Да 80-годдзя трагедыі ў Хатыні расчыніў свае дзверы новы музей. Далей..
Кава. Хто б мог падумаць, што нейкія зялёныя зярняткі з пахам гароху, аднойчы прыгатаваныя нетрадыцыйным чынам, стануць каталізатарам глабальных, тэктанічных зрухаў у грамадскім жыцці? Што кава будзе ўлюбёным напоем мастакоў і навукоўцаў, палітыкаў і шахматыстаў, пісьменнікаў і музыкантаў? Што, перш чым чорная густая кава, нечым падобная да нафты, стане штодзённай патрэбай і модным напоем, ёй давядзецца прайсці праз перыяды жорсткай забароны, калі спажыўцоў каралі смерцю? Сёння мы распавядзем пра тое, якім пакручастым шляхам кава, крок за крокам, працерабілася да страўніка і сэрца беларуса. Далей..
Выстава “Хатынь. Да 80-годдзя трагедыі” адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі. Яна ўключае больш за 30 твораў, прысвечаных трагедыі мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Далей..
У наступным годзе беларускі кінематограф адзначыць сваё 100-годдзе. За векавую гісторыю айчынныя творцы знялі сотні гісторый, якія знашлі свайго гледача. Насуперак новаму часу з яго хутказменнымі трэндамі, мастацтва старога кіно працягвае гутарыць з намі на мове, здольнай закрануць глыбокія пачуцці. А сюжэты, што ўзнаўляюцца на экране, - пранізваць сваёй жыццёвасцю. Распачынаючы рубрыку “Рэтраспектыўны прагляд” мы спадзяемся адкрыць для вас сапраўднае “золата “Беларусьфільма” і дазволіць вам, пазбавіўшыся стэрэатыпаў, убачыць усю яго надзённасць і аўтэнтычнасць. Каб хтосьці з вас, пасля знаёмства са згаданым на старонках “К” фільмам, захацеў яго пабачыць. Далей..
Лічбавізацыя, работа ў сацыяльных сетках ды інклюзіўныя ініцыятывы — новыя тэндэнцыі ў рабоце бібліятэчнай сістэмы краіны. Аб ключавых праектах і мерапрыемствах, а таксама асноўных дасягненнях і напрамках дзейнасці размаўлялі прадстаўнікі ўстаноў з розных куткоў Беларусі падчас нядаўняй сустрэчы ў Доме прэсы. Далей..
Майстры народных рамёстваў Віцебскай вобласці прадставяць тканыя ўручную аўтарскія кілімкі і вытанчаныя габелены на дзвюх выставах-конкурсах у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Далей..
Убачыў свет сакавіцкі нумар часопіса “Мастацтва”. Як заўсёды, прапануем увазе чытачоў актуальныя падзеі культурна-мастацкага жыцця і звяртаемся да гісторыі. Далей..
У Магілёве пройдзе творчая прэзентацыя Дрыбінскага раёна. Для гасцей запланаваны канцэрт з удзелам найлепшых калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў, а таксама выстава. Далей..
Шоу трох фартэпіяна выступіць 1 красавіка на сцэне Тэатральнай залы Нясвіжскага замка. Далей..
25 сакавіка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава адбудзецца канцэрт "Магія барока". У праграме канцэрта прагучыць музыка эпохі барока: А. Вівальдзі, І. Бах, Г. Гендэль і інш. у выкананні камерна-інструментальнага ансамбля. Далей..
Сяргей Кавальчык, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, упэўнены: без усёабдымнай дапамогі Міністэрства культуры калектыў не здолеў бы выканаць напружаныя творчыя планы 2022 года. Рэжысёр лічыць, што дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы рэпертуарны тэатр развіваецца як важны грамадскі інстытут. Далей..
500 гадоў таму выйшла з друку “Песня пра зубра”, напісаная пра наш край на лацінскай мове. 50 гадоў таму яе ўпершыню пераклалі на беларускую, але ўвага да паэмы і яе аўтара не сціхае і па сёння. Далей..