
У Смаргонскім раённым цэнтры культуры адбудзецца рэгіянальны фестываль "Чароўны свет батлейкі". У ім прымуць удзел народныя (узорныя) тэатры "Батлейка", а таксама непрафесійныя, аматарскія і нават хатнія тэатры з розных куткоў Беларусі. Далей..

“Ваенны музей у чамадане” Казлоўскай сельскай бібліятэкі Светлагорскага раёна прызнаны пераможцам рэспубліканскага конкурсу культурных праектаў патрыятычнай тэматыкі. Але гэтая ініцыятыва — толькі дробка таго, што робіць гаспадыня ўстановы Валянціна Пятрова для захавання памяці пра мінулае свайго краю. Далей..

Адзінаццаты год п’еса “Гэта ўсё яна” актуальна і востра распавядае гісторыю жанчыны, якая імкнецца наладзіць адносіны з сынам-падлеткам. Далей..

Сёння, у Дзень друку, у нашым медыяхолдынгу адбылося ўрачыстае адкрыццё прэсклуба “Культура і Мастацтва”, які стане пляцоўкай для абмеркавання надзённых пытанняў культурнага жыцця грамадства. Ён дасць пачатак некалькім праектам. Далей..

Сярод мноства мерапрыемстваў, запланаваных у рамках святкавання Дня Перамогі, асабліва цікавы – Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога”, які праходзіць ўпершыню. Далей..

У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе літаратурна-музычны вечар "Жывое дыханне памяці". Далей..

Смаргонскі цэнтр культуры арганізаваў маштабную Смаргонскі цэнтр культуры арганізаваў маштабную шоу-праграму "Хіты для ўсіх пакаленняў". Акцёры Смаргонскага цэнтра культуры пры ўдзеле аматарскага тэатра "СМОЛТ" пераўвасобіліся ў розных персанажаў. На суботні вечар завіталі і Чарлі Чаплін, і Мэрылін Манро, і Іхтыяндр, і шмат хто яшчэ. Далей..
Народны каляндар — гэта сістэма зафіксаваных у фальклоры свят, ігрышчаў, абрадавых звычаяў, прысвяткаў, працоўных дзён, якая адлюстроўвае прыроднахраналагічныя веды беларусаў. Асобныя старадаўнія прыкметы надвор’я, звязаныя з пэўнымі датамі, цяпер ужо страцілі актуальнасць, некаторыя звычаі засталіся толькі ў гістарычнай памяці, іншыя ж актыўна бытуюць і сёння. Сістэматызаваны беларускі народны каляндар з яго велікодна-валачобнымі песнямі, што ў строгай храналагічнай паслядоўнасці апісваюць прысвяткі і святы, ёсць нацыянальным шэдэўрам і фенаменальнай з’явай сусветнай нематэрыяльнай культуры. Акрамя таго, валачобныя песні, што выконваліся на Вялікдзень, даўнейшы Новы год, — гэта своеасаблівае паэтычнае кола жыцця. Далей..

Чытайце 29 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..

27-28 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ХІX Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Далей..

У галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца персанальная выстава "Вобразы Кітая". На выставе пакажуць працы Ян Люцзін, магістранткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..

Cвяточны канцэрт народнай студыі "Апрель" адбыўся ў Дзяржынскім гарадскім Доме культуры. Студыя эстраднай песні пад кіраўніцтвам Наталлі Хрыстафоравай адзначыла 30-гадовы юбілей на сцэне Дзяржынскага ГДК. Далей..

Нагадваем, што працягваецца конкурс Міністэрства культуры па стварэнні твораў мастацтва па дзяржаўнай сацыяльна-творчай замове ў 2023 годзе. Далей..

Чытайце з 22 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..

Шклоўская раённая бібліятэка 21 красавіка падрыхтавала яркае і цікавае свята ў рамках Бібліяночы–2023. Бліжэй да вечара бібліятэка сабрала шмат гасцей. Жыхары горада і раёна змаглі азнаёміцца з навінкамі літаратуры, паўдзельнічаць у віктарыне і іншых культурных мерапрыемствах. Далей..

Каля трох мільёнаў беларусаў выйшлі сёння на Рэспубліканскі суботнік. Далей..

15 красавіка Палац культуры горада Ліды гасцінна расчыніў дзверы для ўдзельнікаў і гасцей адкрытага харэаграфічнага фестывалю-конкурсу “ArtDANCE Fest 2023”. Ініцыятарамі правядзення фестывалю з’яўляюцца кіраўнік студыі сучаснага танца “ArtDANCE STUDIO” – Кацярына Асядач-Брылеўская і дзяржаўная ўстанова “Палац культуры горада Ліды”. Далей..

У Віцебскай абласной філармоніі 20 красавіка раскажуць аб творчасці выбітнага савецкага кампазітара Аляксандры Пахмутавай. Далей..

“Лягу-прылягу”, “Малінаўка”, “Завіруха” — у Дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адбыўся творчы вечар народнага артыста Беларусі, кампазітара Эдуарда Ханка. Далей..

Вясна традыцыйна асацыіруецца з самымі яркімі падзеямі ў свеце харэаграфіі. Перад Днём танца, які адзначаецца 29 красавіка, у Мінску адбудзецца “Дэнс Кангрэс”. Далей..

Чытайце з 15 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..

Дні культуры Узбекістана праходзяць у Беларусі. Далей..

Беларуская оперная спявачка Дар'я Гаражанка прыме ўдзел у юбілейным канцэрце Прэміі BraVo у Расіі Далей..

У Віцебску ідзе творчая работа над першай у 2023 годзе прэм’ерай. Ніна Обухава паставіць камедыю-фарс "Дзядзечкаў сон" паводле аднайменнай аповесці Фёдара Дастаеўскага. Далей..

У Магілёве адбыўся першы этап абласнога конкурсу "Гумар і жарты Магілёўшчыны". Удзел прынялі 59 чалавек. Выступоўцаў чакалі дзве намінацыі: гумарыстычны нумар (сцэнкі, анекдоты, фельетоны, пародыі, байкі) і разнажанравыя жарты (жартоўныя песні, прыпеўкі, танцавальныя замалёўкі). Далей..

Чытайце з 8 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..

Рукам чалавека падуладна ўсё: яны могуць будаваць дамы, пісаць казкі і апавяданні, увішна граць на музычных інструментах, гатаваць смачныя стравы. Дзякуючы рукам, наш свет становіцца больш яркім, цікавым. А людзі, якія ўсё гэта робяць, адораныя Богам, бо валодаюць стваральнай сілай. Такая ёсць і ў працавітай Людмілы Лебедзевай. Далей..

Адыходзячы тыдзень падарыў шмат пазітыўных эмоцый і яркіх уражанняў нашым гасцям. Дзеці з гімназій, школ і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў горада актыўна наведвалі часовыя і пастаянныя экспазіцыі музея. Далей..

У ГЦ "Сталіца" праходзіць юбілейная экспазіцыя выставы "Яе рук справа". На дзясятай па ліку экспазіцыі прадстаўлены карціны медсястры з Брэста Марыны Чысцяковай. Яна вышывае атласнымі стужкамі на льнопалатне. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі пачала працаваць выстава жывапісу Хань Юйчэня "Вобразы Кітая". Далей..